Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Віяланчэльная фіеста. Музыка Італіі і Іспаніі”: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дата: 13.03.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

А.Вівальдзі, Л.Бакерыні, Н.Паганіні, А.Піаці,

П. дэ Сарасатэ, Г.Касадо, М. дэ Фалья

“ВІЯЛАНЧЭЛЬНАЯ ФІЕСТА. МУЗЫКА ІТАЛІІ І ІСПАНІІ

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі

Яўген Бушкоў

Салісты – навучэнцы Цэнтральнай музычнай школы – Акадэміі выканальніцкага мастацтва (клас выкладчыка М.Ю.Жураўлёвай)

Міра Клябанава

Зоя Дудзянкова

Тамара Слуцкер

Адрыян Маркевіч

Дырыжор – Яўген Бушкоў

***

“ВІЯЛАНЧЭЛЬНАЯ ФІЕСТА – новая праграма Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, якая прадоўжыць цыкл канцэртаў “Узыходныя зоркі”. На працягу многіх гадоў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Яўген Бушкоў прэзентаваў публіцы бліскучых маладых музыкантаў, якія сталі пасля салістамі сусветнага ўзроўню.

У гэты раз на сцэне філармоніі выступяць навучэнцы Цэнтральнай музычнай школы – Акадэміі выканальніцкага мастацтва (Масква), выхаванцы класа Марыі Юр’еўны Жураўлёвай.

Марыя Юр’еўна Жураўлёва выкладае ў Цэнтральнай музычнай школе (ЦМШ) па класе віяланчэлі з 1981 года, у 2014 годзе была прызнана “Лепшым педагогам года” у намінацыі “Віяланчэль”. Праводзіць майстар-класы ў многіх гарадах Расіі, а таксама ў Паўднёвай Карэі і ЗША; аўтар кнігі “Можа быць, маё дзіцё Моцарт?” і ўласнай методыкі навучання юных віяланчэлістаў.

За гады працы ў ЦМШ Марыя Жураўлёва выхавала вялікую колькасць вядомых музыкантаў: Барыслаў Струлёў – лаўрэат юнацкага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага (Масква); Таццяна Васільева – лаўрэат конкурсу ARD (Мюнхен, Германія); Аляксандр Рам – лаўрэат ІІ прэміі XV Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага; Міхал Весялоў – уладальнік I прэміі Міжнароднага конкурсу Citta di Barletta (Бары, Італія), сын Марыі Юр’еўны Сяргей Антонаў – лаўрэат I прэміі конкурсу імя П.І.Чайкоўскага 2007 года, таксама ў спісе выбітных вучняў.

Адна з салістаў канцэрта – Тамара Слуцкер – ужо знаёмая мінскім слухачам, дзякуючы яркаму выступленню з Дзяржаўным камерным аркестрам пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. Іншыя юныя віяланчалісты – Міра Клябанава, Зоя Дудзянкова і Адрыян Маркевіч – дэбютуюць на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

«Виолончельная фиеста. Музыка Италии и Испании»: Государственный камерный оркестр Республики Беларусь