Беларуская дзяржаўная філармонія – помнік архітэктуры рэспубліканcкага значэння, цэнтральная канцэртная філарманічная пляцоўка нашай рэспублікі, – па праве з'яўляецца адным з самых любімых месцаў адпачынку мінчукоў і гасцей сталіцы. Будынак размешчаны на пл. Я.Коласа, 50 - у цэнтры сталіцы Беларусі. Акаймаваны стаянкамі для аўтамабільнага транспарту, ён мае зручныя шляхі пад'езда і забяспечаны пашыранай сеткай камунікацый гарадскога пасажырскага транспарту.
Да паслуг гледачоў – 2 святочна аформленыя і выдатна абсталяваныя канцэртныя залы. Вялікая зала разлічана на 690 глядацкіх месцаў, выканана ў стылі арт-нуво і вытрымана ў гарманічных зялёных танах. Каланады надаюць прасторы залы вытанчанасць і параднасць. Камфартабельныя мяккія крэслы для слухачоў размешчаны ў партэры, бельэтажы і на балконе, ёсць ложы павышанай камфортнасці.
Малая зала імя Р.Шырмы разлічана на 190 глядацкіх месцаў, аформлена ў спакойна-строгіх шэра-блакітных танах, мае ідэальную акустыку і ў поўнай меры адпавядае самым патрабавальным камерным выканаўцам і калектывам.
Прасторнае фае, багата аздобленае мармурам светлых і цёмных адценняў, выдатна падыходзіць для размяшчэння выставачных стэндаў, правядзення банкетаў і фуршэтаў.
Канферэнц-зала на 25-30 чалавек, сучасны блок для прыёму VIP - гасцей, які адказвае самым патрабавальным густам, утульнае кафэ, дзе можна пагутарыць і адпачыць, Музей Уладзіміра Мулявіна, дзе прадстаўлены найцікавейшыя экспанаты, музычныя інструменты, відэазапісы канцэртаў, фотавыстава, якія распавядаюць аб гісторыі легендарнага гурта «Песняры» і яго нязменным мастацкім кіраўніку. Ветлівы і высокапрафесійны абслуговы персанал дапаможа стварыць непаўторныя і камфартабельныя ўмовы для правядзення канцэртаў, ўрачыстых і святочных вечароў, з'ездаў і форумаў, міжнародных семінараў, сімпозіўмаў і канферэнцый, карпаратыўных мерапрыемстваў і прэзентацый, прафесійных святаў, якія стануць падзеяй і застануцца незабыўным уражаннем у жыцці іх удзельнікаў.
Менеджэр канцэртных залаў:
Арцімовіч Ірына Анатольеўна тэл. +375 17 356 56 41, маб. +375 29 637 43 52