Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Жывая музыка кіно”: “Узыход сонца”

Дата: 06.03.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Калекцыя нямых фільмаў упадабанага публіцы праекта Дзяржаўнага камернага аркестра “Жывая музыка кіно” папоўнілася чарговым шэдэўрам!

Гэтым разам вядомы амерыканскі кампазітар Стывен Прутсман (даўні сябар калектыву і яго галоўнага дырыжора Яўгена Бушкова, аўтар музыкі да папярэдніх трох кінастужак) напісаў музыку да аскараноснага галівудскага фільма “Узыход сонца: песня двух людзей” (1927) класіка нямецкага кіно Фрыдрыха Мурнау. Гэта рамантычная драма была прызнана найвялікім з усіх нямых фільмаў па выніках самага маштабнага ў гісторыі апытання кінакрытыкаў, якое адбылося ў 2012 годзе.

Праз два гады пасля выхада фільма на першай цырымоніі ўручэння Прэміі Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў (1929) “Узыход сонца” атрымаў узнагароду за “выбітныя мастацкія вартасці”, “Оскарамі” таксама былі ўзнагароджаны Джэнет Гейнар як лепшая актрыса і аператары Чарлз Рашэр і Карл Штрус у намінацыі “лепшая аператарская праца”.

Ансамбль салістаў Дзяржаўнага камернага аркестра, у суправаджэнні якога адбудзецца паказ фільма, з нецярпеннем чакае сустрэчы з гледачамі, каб выканаць “свежую” прэм’еру – эмацыйную, захапляльную, незвычайна тонка якая дапаўняе змест кадра музыку Стывена Прустмана.

Не прапусціце!

Білеты можна набыць на сайце “Кіно Мінска”, а таксама ў касе кінатэатра “Цэнтральны”.

 

«Живая музыка кино»: «Восход солнца»