Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Жывая музыка кіно”: “Шэрлак малодшы”

Дата: 11.09.2024 пачатак у 19:00

Галівудскі шэдэўр нямога кіно “Шэрлак малодшы” (1924) у акампанеменце жывой музыкі ў кінатэатры “Цэнтральны”!

Інтэрактыўны праект Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь і кінатэатра “Цэнтральны” працягваецца!

Прыходзьце на паказ камедыйнай драмы вядомага акцёра і рэжысёра, легендарнага коміка 20 стагоддзя Бастэра Кітана!

Музыку да гэтага класічнага нямому фільму напісаў Стывен Прутсман – вядомы амерыканскі піяніст, дырыжор і кампазітар.

Яго творчасць займае асаблівае месца ў сусветнай музычнай прасторы: Стывен Прутсман аднолькава вольна выказвае сябе як у вобласці класічнай музыкі, гэтак і ў жанры імправізацыі (няхай гэта будзе джаз ці традыцыйная музыка народаў свету).

Яго творы выконвалі такія ўслаўленыя музыканты і калектывы, як: Ё Ё Ма, квартэт “St. Lawrence”, Лявон Флейшар, Дон Апшоў і іншыя.

Музыка Стывена Прутсмана, якая будзе суправаджаць паказ фільма, дапаможа стварыць асаблівую культурную “прастору”. Але ў працэсе агучвання фільма спатрэбяцца гукавыя эфекты, усклікі, смех... Гледачы не змогуць застацца ўбаку!

Прыходзьце! Упэўнены, будзе цікава!

Білеты можна набыць на сайце “Кіно Мінска”, а таксама ў касе кінатэатра “Цэнтральны”.

 

«Живая музыка кино»: «Шерлок младший»