Галівудскі шэдэўр нямога кіно “7 шанцаў” (1925) у акампанеменце жывой музыкі! Упадабаны гледачам інтэрактыўны праект Дзяржаўнага камернага аркестра працягваецца!
Прыходзьце 14 лютага ў 19:00 на паказ рамантычнай нямой кінакамедыі знакамітага акцёра і рэжысёра Бастэра Кітана, які разам з Чарлі Чаплінам, Гаральдам Ллойдам і Роска Арбаклам уваходзіць у чацвёрку легендарных комікаў ХХ стагоддзя!
Музыку да гэтай класічнай нямой кінакамедыі стварыў Стывен Прутсман – вядомы амерыканскі піяніст, дырыжор і кампазітар. Яго творчасць займае адменнае месца ў сусветнай музычнай прасторы: Стывен Прутсман аднолькава вольна прэзентуе сябе як у вобласці класічнай музыкі, гэтак і жанры імправізацыі (няхай гэта будзе джаз ці традыцыйная музыка народаў свету). Яго творы выконваліся такімі ўслаўленымі музыкантамі і калектывамі, як: Ё Ё Ма, квартэт “St. Lawrence”, Лявон Флейшар, Дон Апшоў і інш.
Музыка Стывена Прутсмана, якая суправаджае паказы фільма, дапаможа стварыць адменную культурную “прастору”. Але ў працэсе агучвання фільмаў спатрэбяцца гукашумавыя эфекты, воклічы, смех… Гледачы не змогуць застацца ўбаку! Прыходзьце! Упэўнены, будзе цікава!
Білеты можна набыць на сайце “Кіно Мінска”, а таксама ў касе кінатэатра “Цэнтральны”.