Цыкл канцэртаў”Класіка – гэта класна!”
канцэрт трэці
“ВЕНСКІ КВАРТЭТ, ЦІ ШТО БЫЛО Б, КАЛІ Б ГАЙДН, МОЦАРТ, БЕТХОВЕН І ШУБЕРТ СТВАРАЛІ РАЗАМ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі
Яўген Бушкоў
Дырыжор, аўтар праекта і вядучы – Яўген Бушкоў
Шмат гадоў таму дырыжор Яўген Бушкоў прыдумаў цыкл канцэртаў для дзяцей “Класіка – гэта класна!” – шэраг забаўляльна-адукацыйных праграм, на якіх юныя слухачы прылучаюцца да класічнай музыкі, яе таямніц, сэнсаў і нюансаў. Дзіцячыя праграмы Бушкова, у якіх дырыжор выступае яшчэ і расказчыкам, хутка заваявалі папулярнасць. Уменне падабраць ключык да сэрцаў дзяцей – адменны дар, неацэнны ўдвайне, калі гаворка ідзе пра такую складаную тэму як класічная музыка. Каб прадоўжыць гэты займальны цыкл у Вялікай Зале Белдзяржфілармоні на дапамогу дырыжору прыйдуць выдатныя музыканты аркестра Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.