Цыкл канцэртаў “Класіка – гэта класна”
канцэрт другі
“АД 2 ДА 5. ЧАЙКОЎСКІ + ЧУКОЎСКІ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
У канцэрце бяруць удзел навучэнцы Дзіцячай музычнай школы №2 імя. М.І.Аладава г. Мінска
Дырыжор, аўтар праекта і вядучы – Яўген Бушкоў
“Ад двух да пяці” – загаловак знакамітай некалі кнігі Карнея Чукоўскага, у якой сабраны выказванні дзяцей гэтага ўзросту, што дзівяць сваім свежым і на рэдкасць жывым адчуваннем мовы. Некаторыя з цытат прагучаць са сцэны; але асноўнай ідэяй праграмы з’яўляецца зварот маленькіх выканаўцаў да сваіх маленькіх слухачоў з дапамогай музычнай мовы. У канцэрце прагучаць творы ў выкананні вучняў ад другога да пятага класа, працягласцю ад 2 да 5 хвілін, у тым ліку і творы П.І.Чайкоўскага для дзяцей.
Яўген Бушкоў