Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Цыкл канцэртаў “Класіка для ўсіх”: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор – Аляксандр Анісімаў

Дата: 16.05.2024 пачатак у 19:00
У праграме:

Феранц Ліст (1811–1886) – Канцэрт №2 Ля мажор для фартэпіяна з аркестрам, S.125

Бела Бартак (1881–1945) – Опера “Замак герцага Сіняя Барада” канцэртнае выкананне

Дзьёрдзь Лігеці (1923–2006) – “Румынскі канцэрт” для аркестра першае выкананне ў Мінску

XXXIX Фестываль музыкі “Мінская вясна”

Цыкл канцэртаў “КЛАСІКА ДЛЯ ЎСІХ

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі

Аляксандр Анісімаў

Салісты – Ірына Крыкунова (сапрана)

Уладзімір Байкоў (бас-барытон, Масква)

Уладзімір Дулаў (фартэпіяна)

Дырыжор – Аляксандр Анісімаў

***

“Вы ведаеце, што такое “музычны авангард”? Увогуле, авангард – слова больш ваеннае. І ў гэтым сэнсе гучыць бадзёра і пазітыўна. У музыцы, на жаль, сітуацыя трохі іншая.

Вы знаёмыя з музыкай заходняга авангарда – Ксенакіс, Лігеці, Булез, Штакхаўзен? Думаю, не. У Мінску яны амаль не гучаць.

16 мая ў праграме Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра мы прапануем паслухаць мікрадозу гэтага кірунку – выдатны опус Дзьёрдзя Лігеці “Румынскі канцэрт”. Чаму “румынскі”, калі Лігеці венгр? Усё проста. Трансільванія, фальклор якой – меладычны грунт гэтай п'есы, дагэтуль спрэчная тэрыторыя і на ёй жыве каля 50% венграў. Дзівосная, віртуозная п'еса з узрушальным сола скрыпкі. Пачуеце Юлю Стэфановіч. Мае сэнс.

Фартэпіянны канцэрт №2 Феранца Ліста – магчымасць успомніць іншага геніяльнага венгра-рамантыка, кампазітара, піяніста, дырыжора, легендарнага мужчыну, спіс прыхільніц якога можа параўнацца са спісам яго твораў. Саліруе прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Уладзімір Дулаў. Гэты музыкант-віртуоз не выпадкова фанат Ліста.

І карануе праграму агаламшальнае стварэнне 20-га стагоддзя – опера “Замак герцага Сіняя Барада” геніяльнага кампазітара, гэтак і не ацэненага пры жыцці, але пасля смерці ўзведзенага на музычны Алімп у кампанію да Моцарта, Брамса, Чайкоўскага, Шастаковіча і іншых прыяцеляў сапраўдных знатакоў класікі, патрыёта, выгнанага са сваёй радзімы, майго куміра са студэнцкіх гадоў – Белы Бартака.

Яго аднаактовая опера для двух выканаўцаў “Замак герцага Сіняя Барада” – адзін з самых папулярных блокбастараў у свеце класічнай музыкі – не гучала ў Мінску амаль 20 гадоў. Цяпер мы працуем з камандай захопленых прафесіяналаў, правадыроў, выканаўцаў волі аўтара: гэта сімфанічны аркестр, спевакі Ірына Крыкунова і Уладзімір Байкоў. Немагчыма перадаць узрушальную энергію эмоцый, якую нясе гэта музыка. Не трэба быць знатаком венгерскай мовы, каб зразумець, чым хацеў падзяліцца кампазітар – лядашчы, хваравіты, прыгнечаны побытавымі нягодамі чалавек, але не зламаны жыццём, які ганарліва змагаўся на сваім шляху з усім, што не давала волі яго пяру, яго творчасці, якая пакінула нам несмяротныя артэфакты чалавечага быцця”.

Аляксандр Анісімаў

Цикл концертов «Классика для всех»: Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь, дирижёр – Александр Анисимов