І аддзяленне
Р.Гліэр – Канцэрт для арфы з аркестрам, I ч.
Выконвае Наталля Шамеева
Ф.Буальдзьё – Канцэрт для арфы з аркестрам, I ч.
Выконвае Ніна Купрыянава
Ф.Буальдзьё – Канцэрт для арфы з аркестрам, II–III чч.
Выконвае Марыя Крушэўская
ІІ аддзяленне
К.Сен-Санс – Канцэртная п’еса для арфы і сімфанічнага аркестра
Выконвае Злата Крачкова
Р.Гліэр – Канцэрт для арфы з аркестрам, II частку
Выконвае Кацярына Жураўлёва
Ж.Тайфер – Канцэрціна для арфы з аркестрам, II–III чч.
Выконвае Вераніка Грабоўская
Гала-канцэрт I Міжнароднага арфавага фестывалю-конкурсу “НА СТРУНАХ АРФЫ”
22 лістапада ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца Гала-канцэрт I Міжнароднага арфавага фестывалю-конкурсу “На струнах арфы” ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.
Міжнародны арфавы фэстываль-конкурс “На струнах арфы” запрашае беларускіх гледачоў на ўнікальны канцэрт арфавай музыкі, дзе будуць выкананы самыя яркія творы для арфы і сімфанічнага аркестра, напісаныя французскімі і рускімі кампазітарамі для класічнай арфы, пачынальна з другой паловы XIX стагоддзі і сканчаючы другой паловай XX стагоддзя. Гэты перыяд сапраўды можна лічыць росквітам арфавага канцэртнага рэпертуару.
Таленавітыя арфісты з Расіі і Беларусі будуць дэманстраваць сваё выканальніцкае мастацтва ў творах Ф.А.Буальдзьё, К.Сен-Санса, Ж.Тайфер і Р.Гліэра.
Салісты:
Наталля Шамеева – заслужаная артыстка Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, салістка Сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Расіі 1970–2003 гг., прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных.
Марыя Крушэўская – канцэртмайстар групы арфаў Вялікага тэатра Расіі з 2019 г., салістка аркестра Марыінскага тэатра (2013–2019), лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў;
Вераніка Грабоўская – канцэртмайстар групы арфаў Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, мастацкі кіраўнік I Міжнароднага арфавага фестывалю-конкурсу “На струнах арфы”;
Злата Крачкова – салістка Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Узбекістана, уладальнік Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Узбекістан “НІХОЛ”;
Ніна Купрыянава – салістка Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра імя Я.Ф.Святланава (Расія), лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Кацярына Жураўлёва – салістка Вялікага тэатра Беларусі (2013–2022), запрошаная салістка Nord Nederland Orkest (Нідэрланды).
Дырыжор – Валерыя Рыбінская
Мастацкі кіраўнік фестывалю – Вераніка Грабоўская
Вядоўца – Вячаслаў Пяцько