Абанемент “Класіка – гэта класна”
“МУЗЫЧНЫ БУКВАР АД “ДО” ДА “СІ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
***
Сёлета цыкл “Класіка – гэта класна!” Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь для дзяцей і ўсёй сям’і выходзіць да сваіх слухачоў ужо ў 12-ы раз! За гэтыя гады вырасла ўжо нямала дзяцей, якія пачалі займацца на музычных інструментах пад уражаннем ад сустрэч з аркестрам. І менавіта ў гэтым наш галоўны дырыжор – аўтар і асноўны гэтага цыкла – Яўген Бушкоў бачыць самае важнае заданне.
Некаторыя праграмы асабліва ўпадабаліся нашым маленькім гледачам і таму сёлета мы вырашылі паўтарыць дзве з іх – гэта найзаймальнае “Падарожжа вакол свету за 80 хвілін” і “Гумар у музыцы”.
Праграма “Музычны буквар” – зусім новая. У ёй маэстра Бушкоў раскажа сваім маленькім слухачам пра асноўныя літары музычнага алфавіта – ноты, і пра тое як з гэтых літар-нот складаюцца самыя любімыя дзіцячыя песні і не толькі…
Так, падчас канцэрта слухачы змогуць пачуць дасціпныя творы розных вельмі сур’ёзных аўтараў – ад Баха да Сен-Санса, паспрабаваць разабрацца ў тым, што смешнага ў ігры танальнасцяў і што такое музычная пародыя…