Котля Павел (дырыжор). Нарадзіўся ў Шчэціне, выпускнік класа скрыпкі М.Млынчак-Шпіхалы ў Музычным ліцэі ў Познані, дырыжыраванне вывучаў у Рышарда Дудэка і Багуслава Мадэя ў Музычнай акадэміі Ф.Шапэна ў Варшаве і ў Акадэміі Кіджы ў Сіене. Скончыў аспірантуру па музыказнаўстве і выканаўчай практыцы ў Оксфардскім універсітэце ў Эндру Пэрата. Акрамя гэтага ўдзельнічаў у майстар-класах у Вене, Інсбруку, Брэсаноне. А таксама ў легендарнага фінскага прафесара Ёрмы Панулы. У якасці асістэнта працаваў з такімі дырыжорамі як сэр Сайман Ратл, Валерый Гергіеў, атрымліваючы выдатныя водгукі, у т.л. ад сэра Коліна Дэвіса (“Павел Котля – дырыжор з выдатным талентам. Я б з радасцю рэкамендаваў бы яго кожнаму”), сэра Нэвіла Марынера і Юрыя Цемірканава. Дырыжыраваў у Аўстрыі, Бельгіі, Беларусі, Бразіліі, Чэхіі, Грузіі, Іспаніі, Малдове, Манака, Германіі, Расіі, Славакіі, Швецыі, Украіне і Вялікабрытаніі на такіх вядомых пляцоўках, як Каралеўскі Альберт-Хол, Каралеўскі фестывальны зал і Барбікан-хол у Лондане, Нацыянальны оперны тэатр Украіны ў Кіеве, Берлінская філармонія, Каралеўская опера ў Мадрыдзе, Бервальдхален у Стакгольме, Опера ў Сан-Паўлу і Санкт-Пецярбургская філармонія. Выступаў з Лонданскім сімфанічным аркестрам, “Orquestra Sinfônica Municipal de Sao Paulo”, аркестрам нацыянальнай філармоніі Грузіі, “Drottningholm Barockensemble”, аркестрам Філармоніі дэ Монтэ-Карла, Сімфанічным аркестрам горада Бірмінгем, Birmingham Contemporary Music Group, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Украіны, Нацыянальным камерным аркестрам Грузіі “Georgian Sinfonietta”, Беларускім дзяржаўным сімфанічным аркестрам і адным з вядучых камерных аркестраў Еўропы – London Mozart Players. Прэстыжная газета “Sunday Times” піша пра яго канцэрт: “Гэта быў выдатны ўрок дырыжыравання. Дырыжыраванне – загадкавае мастацтва, але, мабыць, у гэтым выпадку яно падзяляе сваю прыроду з сіламі стыхіі". Ён быў першым польскім дырыжорам свайго пакалення, які выступіў з адным з найлепшых аркестраў свету – аркестрам Філармоніі імя Дзмітрыя Шастаковіча ў Санкт-Пецярбургу. У Польшчы ён выступаў практычна з усімі польскімі філарманічнымі аркестрамі. Супрацоўнічаў таксама з кафедрай оперных даследаванняў Школы музыкі Гілдхола ў Лондане. Кіраваў аркестрамі музычных універсітэтаў у Катавіцах, Познані, Шчэціне, Варшаве, Кішынёве, Лондане, Манчэстэры і Тбілісі. Праводзіў майстар-класы ў музычных акадэміях у Быдгашчы і Варшаве. У красавіку 2004 г. быў узнагароджаны медалём Польскай асацыяцыі хораў і аркестраў. У чэрвені 2007 г. перамог у конкурсе Фонду Мюры-Сміта Лэрда і Лонданскага сімфанічнага аркестра, дзякуючы чаму ён атрымаў запрашэнне да супрацоўніцтва з аркестрам у рамках прэстыжнай праграмы пад асабістым патранатам сэра Коліна Дэвіса. У студзені 2016 года Калегія Заходнепаморскага рэгіёна ўзнагародзіла яго найстарэйшай польскай рэгіянальнай узнагародай – Залатым знакам пашаны “Заходнепаморскі грыфон”. З моладзевым аркестрам Еўрапейскага саюза (EUYO) ён адкрываў святкаванне 50-годдзя парламента ЕС. Такім чынам, ён стаў першым дырыжорам у гісторыі, які выступіў у зале пасяджэнняў Еўрапейскага парламента, і да гэтага часу адзіным польскім артыстам, які быў сярод такіх дырыжораў, як Клаўдыё Абада, Герберт фон Караян, сэр Колін Дэвіс, якія дырыжыравалі гэтым калектывам. Ён быў заснавальнікам і мастацкім кіраўніком самага выдатнага прарыву ў культурнай праграме польскага старшынства ў ЕС – I,CULTURE Orchestra. Разам з гэтай групай пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Браніслава Камароўскага ён аб’ехаў самыя прэстыжныя канцэртныя залы 7 сталіц Еўропы і выступіў на гала-канцэрце ў Нацыянальнай філармоніі 11 лістапада 2011 г. – у год старшынства. У 2005–2006 гг. быў мастацкім кіраўніком Плоцкага сімфанічнага аркестра, а ў 2016–2017 гг. – Падляшскай оперы і філармоніі. Быў членам журы такіх конкурсаў, як Нацыянальны конкурс маладых дырыжораў у Беластоку, Міжнародны конкурс дырыжораў “Audite” у Радаме і конкурс “Малады музыка года” на Еўрабачанні.