І аддзяленне
Поль Марыс – «Карціны Праванса»
Фернанда Дэкрук – Саната
Альфрэд Дэзенкло – Прэлюдыя, кадэнцыя і фінал
ІІ аддзяленне
Поль Бано – Капрыс у форме вальса
Рожэ Бутры – Дывертысмент
Эжэн База – Арыя
Жан Франсе – Пяць экзатычных танцаў
Андрэ Вайнен – Рапсодыя
“ТУР ДЭ ФРАНС”
Мікіта Пятроў (саксафон)
Партыя фартэпіяна – Ганна Брылёва
***
Францыя – краіна з найбагатай гісторыяй, культурай і традыцыямі, вядомымі на ўвесь свет помнікамі архітэктуры, творамі мастацтва, модай і кухняй. Там праходзіць самая знакамітая велагонка ў свеце, пра што ўсе і так ведаюць. Але нешматлікія чулі, што Францыя – гэта радзіма сучаснай школы ігры на саксафоне. І для гэтага інструмента французскімі кампазітарамі было напісана мноства арыгінальных твораў, з якімі 21 лістапада 2024 года слухачоў пазнаёмяць саксафаніст Мікіта Пятроў і піяністка Ганна Брылёва. Іх новая канцэртная праграма “Тур дэ Франс” – своеасаблівы музычны даведнік. Як і знакамітая велагонка, якая праходзіць праз усю Францыю, прэзентаваныя ў канцэрце творы дазволяць у поўнай меры акунуцца ў самабытную атмасферу французскай музыкі для саксафона. Прыгажосць мелодый, шырокая палітра гукавых фарбаў, зачараванне гармоній і невычэрпная энергія рытму зацікавяць самае шырокае кола слухачоў.