У рамках Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Беларуская дзяржаўная філармонія прадстаўляе канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Праграма канцэрта складаецца з твораў аднаго з найбольш уплывовых і шанаваных сучасных еўрапейскіх кампазітараў Петэрыса Васкса (Латвія):
– Credo для сімфанічнага аркестра (2010)
– Канцэрт № 2 для віяланчэлі і струннага аркестра (2014)
– Сімфонія № 2 (1998–1999)
Саліст – Марка Ілонен (віяланчэль), лаўрэат міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1990), прафесар кафедры камернай музыкі ў Акадэміі Сібеліуса ў Хельсінкі (Фінляндыя).
За дырыжорскім пультам – маэстра Атварс Лакстыгала ( Латвія), запрошаны дырыжор Латвійскага нацыянальнага опернага аркестра, двухразовы ўладальнік найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Латвіі ў галіне класічнай музыкі.
Ганаровы госць канцэрта – кампазітар Петэрыс Васкс, ганаровы член Латвійскай акадэміі навук, ганаровы прафесар Латвійскай музычнай акадэміі імя Я.Віталса, член Шведскай каралеўскай акадэміі музыкі.