Р.Шуман, І.Брамс, М.Брух, Дж.Энэску, Д.Міё, Кш.Пендарэцкі, Г.Гарэлава, Я.Паплаўскі, У.Каральчук
“VIVA SESSANTA, LUCIA!”
Канцэрт да 60-годдзя творчай дзейнасці
Карыфей сучаснага альтовага мастацтва, легендарны музыкант і педагог Лучыя Леанардаўна Ластаўка адсвяткуе 60-годдзе творчай дзейнасці 17 лютага ў філармоніі!
Як заўсёды, абавязковым удзельнікам “дня альтыста” (а ў Беларусі гэты дзень асацыюецца з імем вылучна Лучыі Леанардаўны і адзначаецца штогадовым канцэртам) стане Дзяржаўны камерны аркестр пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. Гэта заканамерна: з дня заснавання калектыву і на працягу больш за 30 гадоў Лучыя Ластаўка з’яўлялася нязменным канцэртмайстрам групы альтоў, у розны час была дырэктарам і другім дырыжорам.
Бліскучая сольная кар’ера альтысткі (гастралявала ў Расіі, Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Іспаніі, ЗША і іншых краінах свету) падштурхнула вядомых беларускіх кампазітараў да стварэння шматлікіх твораў; некаторыя з іх будуць выкананы ў канцэрце (Г.Гарэлава, У.Каральчук, Я.Паплаўскі). Таксама ў праграме – шэдэўры альтовай музыкі Р.Шумана, І.Брамса, М.Бруха, Дж.Энэску, Д.Міё, Кш.Пендарэцкага.
Імёны салістаў пакуль не выдаюцца, але мы ўпэўнены, што сцэна будзе “дыміцца” ад наяўнасці альтовых (і не толькі) зорак: калі ў афішы ёсць імя Лучыі Ластаўкі, найвысокая якасць выканання забяспечана.
У канцэрце бяруць удзел:
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Дырыжор – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Яўген Бушкоў
Салісты – студэнты і выпускнікі класа Лучыі Леанардаўны Ластаўкі
Партыя фартэпіяна – Анастасія Бура, Марына Рамейка
Дырыжор – Яўген Бушкоў