“ВЕЧАР ІСПАНСКАГА ФЛАМЕНКА І НЕАКЛАСІКІ”
Аўтарскі праект піяністкі і кампазітара Юліі Раманцовай (Іспанія – Беларусь)
В канцэрце бяруць удзел:
Аляксандр Новікаў (перкусія)
Таццяна Бардушка (танец)
***
30 сакавіка 2024 года Юлія Раманцова (Беларусь – Іспанія) прэзентуе свой аўтарскі праект “Вечар іспанскага фламенка і неакласікі”. Слухачы змогуць пазнаёміцца з самабытнай творчасцю піяністкі і кампазітара, у якім пададзены такія, здавалася б далёкія адзін ад аднаго стылявыя цячэнні, як нью-эйдж і фламенка фюжн. У гэты вечар Юлія Раманцова прэзентуе публіцы два сольныя фартэпіянныя альбомы: “Для цябе” і “Чырвонае і чорнае”.
Альбом “Para ti” (“Для цябе”) ўтрымвае ў сабе мноства выдатных рамантычных тэм, поўных лірызму. Другі альбом “Rojo y negro” (у перакладзе з іспанскага “Чырвонае і чорнае”, як колеры, што сімвалізуюць фламенка) заснаваны на эксперыментальным спалучэнні музычнай мовы фламенка з элегантным гучаннем акустычнага раяля.
Аўтар праекта Юлія Раманцова падкрэслівае, што ў сваёй творчасці імкнецца пераплесці два культурныя коды і дасягнуць сімбіёзу “энергіі, рытму і тэмпераменту поўдня з чароўнай прыгажосцю і глыбінёй поўначы”.
В канцэртнай праграме бяруць удзел танцорка фламенка Таццяна Бардушка і выканаўца на кахоне фламенка / мульты перкусіі, канцэртмайстар групы ўдарных інструментаў аркестра Марыінскага тэатра Аляксандр Новікаў.