Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Уладзімірскі Губернатарскі сімфанічны аркестр, дырыжор – Арцём Маркін, салістка – Аксіння Пацёмкіна (фартэпіяна)

Дата: 15.05.2023 пачатак у 18:30
У праграме:

І аддзяленне

Анатоль Лядаў (1855–1904) – Паланэз для аркестра памяці А.С.Пушкіна, ор.49

Мікалай Рымскі-Корсакаў (1844–1908)

– Музычныя карціны з оперы “Паданне пра нябачны град Кіцеж і дзеву Фяўронію”

ІІ аддзяленне

Сяргей Рахманінаў (1873–1943) – Канцэрт №3 рэ мінор для фартэпіяна з аркестрам, ор.30

У рамках афіцыйнага візіту Губернатара Уладзімірскай вобласці

Расійскай Федэрацыі А.А.Аўдзеева ў Рэспубліку Беларусь

Уладзімірскі Губернатарскі сімфанічны аркестр

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Арцём Маркін

Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў

Аксіння Пацёмкіна фартэпіяна

Дырыжор – Арцём Маркін

! УВАХОД ПА ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКАХ

***

15 мая ў 18:30 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт Уладзімірскага Губернатарскага сімфанічнага аркестра ў рамках афіцыйнага візіту Губернатара Уладзімірскай вобласці А.А.Аўдзеева ў Рэспубліку Беларусь. Салістка вечара – навучэнка Цэнтральнай музычнай школы – Акадэміі выканальніцкага мастацтва, уладальніца іменнай стыпендыі Губернатара Маскоўскай вобласці Аксіння Пацёмкіна (фартэпіяна).

Піяністка з’яўляецца лаўрэатам мноства ўсерасійскіх і міжнародных конкурсаў у Расіі і за мяжой, сярод якіх IV Міжнародны конкурс “Strumenti Musika” (Спалета, Італія, 2016 г; Гран-Пры), I Міжнародны конкурс маладых піяністаў імя С.В.Рахманінава (Масква, Расія, 2018 г.; I прэмія), XI юнацкі конкурс імя П.І.Чайкоўскага па спецыяльнасці “Фартэпіяна” (Масква, Расія, 2023 г.; III прэмія) і інш.

Владимирский Губернаторский симфонический оркестр, дирижёр – Артём Маркин, солистка – Аксинья Потёмкина (фортепиано)