Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Руская фартэпіянная школа: майстры і наша будучыня

Дата: 06.10.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

А.Лядаў – Эцюд і тры прэлюдыі, op.40

Ф.Шапэн – Эцюд Ля-бемоль мажор, op.25 №1

М.Разенталь – “Бабачкі”

Л.Дзясятнікаў – “У гонар Дыкенса” (Вальс) з цыкла п’ес для фартэпіяна “Водгукі тэатра”

М.Машкоўскі / А.Валадось – Эцюд Фа мажор, op.72 №6

Выконвае Марыя Белакапытава

І.С.Бах / Ф.Бузоні – Чакона з Партыты №2 рэ мінор для скрыпкі сола, BWV 1004

Ж.-Ф.Рамо / Л.Гадоўскі – “Тамбурын”

Ф.Шуберт / Л.Гадоўскі – “Куды?” з вакальнага цыкла “Прыгожая млынарка”

Дж.Расіні / Г.Гінзбург – Каваціна Фігаро з оперы “Севільскі цырульнік”

Выконвае Цімафей Уладзіміраў

С.Пракоф’еў – Саната № 6 Ля мажор, op.82

Выконвае Ева Геваргян

Л. ван Бетховен – Саната №14 до-дыез мінор, ор.27 №2

Выконвае Валянцін Малінін

“РУСКАЯ ФАРТЭПІЯННАЯ ШКОЛА: МАЙСТРЫ І НАША БУДУЧЫНЯ

Валянцін Малінін

Ева Геваргян

Цімафей Уладзіміраў

Марыя Белакапытава

***

Зоркі рускай фартэпіяннай школы на канцэрце ў Белдзяржфілармоніі 6 кастрычніка!

Пачуць выбітных прадстаўнікоў маладога пакалення рускага піянізму (пераможцаў і лаўрэатаў найбольш прэстыжных міравых музычных конкурсаў – імя П.Чайкоўскага, імя Ф.Бузоні, імя. В.Кліберна, імя У.Крайнева і інш.) мінская публіка зможа дзякуючы Праекту “Руская Фартэпіянная Школа. Майстры і наша будучыня”.

Цягам года Апякунская рада Праекта, у састаў якой увайшлі асноўныя дзеячы расійскай акадэмічнай сцэны, знаёмілася з творчасцю маладых выканаўцаў. Мэта Праекта: выявіць новыя таленты і стварыць музычны кантэнт з іх выступленнямі (у наш час колькасць праглядаў відэазапісаў Праекта дасягнула неймаверных лічбаў – больш за 20 мільёнаў!), а таксама прапанаваць магчымасці ўжо масцітым музыкантам і падтрымаць у рэалізацыі іх самых адважных творчых ініцыятыў.

Удзельнікі Праекта ўжо скарылі патрабавальную маскоўскую публіку – з трыумфам прайшлі чатыры вечары ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, а 23 і 24 кастрычніка 2023 года запланаваны дзве апошнія сустрэчы маладых артыстаў з сапраўднымі знатакамі фартэпіяннага мастацтва на адной з самых аўтарытэтных канцэртных пляцовак свету.

Прыемна, што першай выязной імпрэзай Праекта стане канцэрт у Мінску: на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі выступяць чатыры найяскравыя прадстаўнікі “Рускай Фартэпіяннай Школы”, Марыя Белакапытава, Цімафей Уладзіміраў, Ева Геваргян і Валянцін Малінін. У праграме – шэдэўры рускай і заходнееўрапейскай музыкі.

 

Русская фортепианная школа: мастера и наше будущее