I аддзяленне
Сяргей Пракоф’еў – Святочная паэма “Сустрэча Волгі з Донам”, ор.130
Анатоль Кусякоў – Канцэрт для баяна, струнных і ўдарных інструментаў
II аддзяленне
Дзмітрый Шастаковіч – Сімфонія №10 мі мінор, ор.93
Растоўскі акадэмічны сімфанічны аркестр
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Антон Шабураў
Саліст – заслужаны артыст Расіі Юрый Шышкін баян
Дырыжор – Антон Шабураў
***
Маэстра Антон Шабураў у Мінску! Адзін з лепшых дырыжораў Расіі з праграмай, складзенай для праўдзівых гурманаў акадэмізму ў калабарацыі з віртуозамі з Растоўскага акадэмічнага сімфанічнага аркестра прэзентуе: глыбокая і эпічная, суровая і рамантычная Дзясятая сімфонія геніяльнага Шастаковіча, лірыка Пракоф’ева – і – аскомісты кантраст з гігантамі 20-га стагоддзя – Канцэрт для баяна Кусякова. Саліруе Юрый Шышкін.
Разнастайнасць праграмы праілюструе майстэрства аркестра і дырыжора, якія здольныя да тонкіх гукавых філіграняў і магутных акустычных вырашэнняў. Маэстра Шабураў – гэта ўраганная сумесь суровага ўральскага характару і данской душэўнай шырыні, рамантычны лірык у самым высокім значэнні гэтага слова. Запатрабаваны ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, ён выступае з еўрапейскімі аркестрамі, і нарэшце, у Мінску. А гэта значыць, што ў Мінску будзе гучаць і вяршыць сапраўдная музыка.