“НОВЫ ГОД ПА-ГАЛІВУДСКУ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
У канцэрце бярэ ўдзел заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава
Дырыжор – Юрый Караваеў
30 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца святочны навагодні канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь “Новы год па-галівудску”. Дырыжор – Юрый Караваеў.
Музыка суправаджае кінематограф практычна з самых першых яго крокаў, яшчэ з тых часоў, калі нават у акцёраў на экране не было голасу. Можна не запомніць сюжэта фільма, прыгожыя краявіды і спецэфекты, але мелодыі любімых фільмаў застаюцца ў сэрцах гледачоў і з першых жа акордаў выклікаюць станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны.
З канцэртнаю праграмай “Музыка кіно” сімфанічны аркестр філармоніі на працягу некалькіх гадоў з поспехам гастраляваў па розных краінах Еўропы. І вось пад канец такога складанага года музыканты аркестра вырашылі парадаваць сталічную публіку і прэзентаваць канцэртную праграму, што складаецца з саўндтрэкаў да самых папулярных галівудскіх фільмаў. Вы пачуеце мелодыі Ханса Цымера, Эніа Марыконе, Джона Уільямса з кінафільмаў “Піраты Карыбскага мора”, “Уладар кольцаў”, “Гладыятар”, “Кароль-леў”, “Аднойчы ў Амерыцы”, “Код да Вінчы”, “Зорныя войны”, “Інтэрстэлар” і інш.
У канцэрце бярэ ўдзел заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь і запрошаныя салісты.
З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі ў нашай імправізаванай кінаканцэртнай зале!