“МУЗЫКА КІНО”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Казінец
Наталля Брацлоўская
Ігар Задарожны
Дзяніс Чорны баян
Сяргей Шаптуноў ударныя інструменты
Дырыжор – Аляксандр Высоцкі
Вядучая – Вольга Брылон
27 сакавіка на сцэне Белдзяржфілармоніі чарговая прэм’ера! Канцэртная праграма “Музыка кіно”.
Сусветны кінематограф вядомы ўсім не толькі акцёрамі, рэжысёрамі, аператарамі, але і сваёй незвычайна прыгожай, эпічнай музыкай. Часам забываюцца сюжэты, сцэнарыі, але мелодыя з любімага кінафільма застаецца на слыху ў гледача.
Праграма “Музыка кіно” у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца – гэта падарунак усім кінааматарам і прыхільнікам папулярнага жанру.
У канцэрце прагучаць мелодыі і песні з фільмаў сусветнага кінематографа “Цацка”, “Тытанік”, “Пах жанчыны”, “Піраты Kарыбскага мора” і фільмаў, якія па праве можна назваць класікай савецкага кіно – “Шэрлак Холмс і доктар Ватсан”, “Свой сярод чужых ...”, “Дні Турбіных”, “Тры таполі на Плюшчысе” і многія іншыя. У гэты вечар на сцэне салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны, Дзяніс Чорны (баян).
Дырыжор – Аляксандр Высоцкі.
Даведкі па тэлефоне +375291503495