27 сакавіка на сцэне Белдзяржфілармоніі чарговая прэм'ера! Канцэртная праграма "Музыка кіно".
Сусветны кінематограф вядомы ўсім не толькі акцёрамі, рэжысёрамі, аператарамі, але і сваёй незвычайна прыгожай, эпічнай музыкай. Часам забываюцца сюжэты, сцэнарыі, але мелодыя з любімага кінафільма застаецца на слыху ў гледача.
Праграма "Музыка кіно" у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца - гэта падарунак усім кінааматарам і прыхільнікам папулярнага жанру.
У канцэрце прагучаць мелодыі і песні з фільмаў сусветнага кінематографа "Цацка", "Тытанік", "Пах жанчыны", "Піраты карыбскага мора» і фільмаў, якія па праве можна назваць класікай савецкага кіно - "Шэрлак Холмс і доктар Ватсан", "Свой сярод чужых ...", "Дні Турбіных", "Тры таполі на Плюшчысе" і многія іншыя. У гэты вечар на сцэне салісты аркестра - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны, Дзяніс Чорны (баян).
Дырыжор - Аляксандр Высоцкі.
Даведкі па тэлефоне +375291503495.