Да 100-годдзя беларускага кіно
“МУЗЫЧНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСКАГА КІНЕМАТОГРАФА”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Крамко
Тэатр-студыя кінаАкцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”
Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі
Аляксандр Яфрэмаў
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў
Арцём Давідовіч
Анатолій Голуб
Сяргей Лапаніцын
Яна Хадановіч-Лапаніцына
Аляксей Чарапанаў (гітара)
Узорны тэатр эстраднай песні “Сябрынка” ДК МАЗ
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Трухан
Вядоўца – Вольга Брылон
***
2024 год стаў знамянальнай вяхой у гісторыі беларускага кіно. Яму спаўняецца роўна 100 гадоў! У далёким 1924 годзе ў Ленінградзе было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі – “Белдзяржкіно”». Менавіта гэта невялікае творчае аб’яднанне стала правобразам кінастудыі “Беларусьфільм”. Беларускае кіно мае багатую гісторыю. Лепшыя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм” артымалі шырокую вядомасць у СССР и за мяжой, палюбіліся мільёнам тэлегледачоў.
18 снежня 2024 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт, прысвечаны 100-годдзю беларускага кіно. Сумесны праект Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча і Тэатра-студыі кінаАкцёра абяцае стаць падзеяй у культуры нашай краіны. У гэты вечар прагучаць папулярныя мелодыі з такіх вядомых фільмаў, як “Маё каханне”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Нашы суседзі”, “Каханнем трэба даражыць”, “Міравы хлопец”, “Прыгоды Бураціна”, “Пра Чырвоны Капялюшык”, “Па сакрэту ўсяму свету”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і многіх іншых. У суправаджэнні аркестра прагучаць песні «Звать любовь не надо», “Ты побач са мной”, “Ты да я, да мы з табой”, “Бярозавы сок”, «Если с другом вышел в путь», “Плача белая бяроза”, “Ты – мая надзея” і іншыя папулярныя песні. Іх выканаюць народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, салісты аркестра імя І.Жыновіча Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны і Анастасія Рачыцкая, акцёры тэатра-студыі кінаАкцёра Арцём Давідовіч, Анатоль Голуб, Сяргей Лапаніцын, Яна Хадановіч-Лапаніцына, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў, а таксама юныя артысты тэатра эстраднай песні “Сябрынка”. Прагучаць вядомыя і ўсімі любімыя творы І.Дунаеўскага, І.Любана, Б.Макравусава, У.Шаінскага, Ю.Антонава, Ю.Семянякі, Э.Ханка, Я.Глебава, А.Елісеенкава і многіх іншых аўтараў. Аркестр імя І.Жыновіча і яго галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко – падрыхтавалі яркую, насычаную жывымі эмоцыямі канцэртную праграму. На экране ажывуць героі любімых фільмаў і ўсе, хто меў дачыненне да іх стварэння – рэжысёры, аператары, асвятляльнікі, сцэнарысты, – цудоўныя майстры, для якіх праца па стварэнню нацыянальнага беларускага кіно стала справай усяго жыцця. Многія з іх стануць гасцямі вечара. Канцэрт правядзе вядомы музыказнаўца і тэлевядучая Вольга Брылон.
Чакаем вас, дарагія сябры, на гэтым знакавым канцэрце!