В.Малых – Фантазія для цымбалаў з аркестрам “Хава нагіла”
В.Кузняцоў – “Чаму ж мне не пець”
А.Дворжак – “Славянскі танец” №8
Э.Грыг – “У пячоры горнага караля” з сюіты “Пер Гюнт”
Ф.Тарэга – “Успамін пра Альгамбру”
А.Хачатуран – Лезгінка з балета “Гаянэ”
К.Гардэль – Танга з к/ф “Пах жанчыны”
І.Штраус – “Фурыёза полька”
Э.Лекуона – “Малагенья”
М.Тэодаракіс – Уверцюра да народнай оперы “Квартал анёлаў”
А.Копленд – “Радэа”
Ш.Гуно – “Вэрхал” з оперы “Фаўст”
П.Масканьі – Інтэрмецца з оперы “Сельская чэсць”
А.Панк’елі – “Танец гадзіннікаў” з оперы “Джаконда”
Канцэрт папулярнай інструментальнай музыкі
“МУЗЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Дырыжор – Аляксандр Высоцкі
Вядучая – Вольга Брылон
***
У канцэртным рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча сотні твораў беларускіх і замежных кампазітараў. Сярод іх – запальныя рытмы Іспаніі і Кубы, Аргенціны і Арменіі, ірландскія і яўрэйскія мелодыі, класіка еўрапейскіх аўтараў і, несумненна, любімыя мелодыі роднай Беларусі.
Запрашаем вас 12 кастрычніка ў Вялікую залу Белдзяржфілармоніі здзейсніць двухгадзіннае падарожжа па краінах і кантынентах разам з аркестрам.
Маршрут падарожжа – прыемны сюрпрыз, пра які вам на працягу канцэртнай праграмы падрабязна і цікава раскажа музыказнаўца аркестра Вольга Брылон.