"Männerstimmen Basel"
Базэльскія мужчынскія назуткі, пара шлеек і вельветавыя курткі: старасвецкі знешні выгляд харыстаў хора ”Мужчынскія галасы” рэзка кантрастуе з маладым узростам дзецюкоў і іх свежым поглядам на жыццё.
Ім — ад 18 да 32 гадоў. Не перастаюць ўражваць сваімі канцэртамі публіку і журы і ў сябе на радзіме, і за мяжой. Выйгралі “золата” на Сусветных харавых гульнях у Рызе (2014) і Цынцынаці (2012), Гран-пры на Міжнародным фестывалі мужчынскіх галасоў у Карнуоле (2015), на Кракаўскім міжнародным конкурсе хароў (2017). Калектыў быў адзначаны міжнародным прызам Флейшмана за лепшую інтэрпрэтацыю твора сучаснага кампазітара.
Гэты тэмпераментны харавы арганізм спалучае палкасць і лёгкасць на сцэне і за сцэнай. Усміхацца разам гэтак жа важна, як і разам рэпетаваць, выступаць! Дзякуючы спонсарству мясцовага броварнага завода ў родным Базэле, піва ў харыстаў ніколі не заканчваецца. На канцэртах, аднак, усе артысты засяроджаныя і ўважліва слухаюць заўвагі дырыжора Алівера Рудзіна і памочніка дырыжора Давіда Росэля.
У рэпертуары хора свецкая і духоўная музыка ўсіх эпох, народныя песні і творы сучаснай класічнай харавой літаратуры.
У праграме канцэрта прагучаць творы Томаса дэ Вікторыя, Франсіса Пуленка, Ханса Хубэра, сучасных маладых кампазітараў Марка Тэмплтона, Андрэаса Лемба і інш.
Алівер Рудзін
Алівер Рудзін (нарадзіўся ў 1981г. у Базэле) з чатырох год навучаўся граць на скрыпцы і фартэпіяна, стаў салістам Кнабенкантарэі Базэль. Ва ўзросце 14 гадоў працягнуў навучанне у Hochschule für Musik Basel, пазней атрымаў адукацыю дырыжора хора.
Алівер Рудзін вучыўся ў Рудольфа Баршая, Аляксандра Ван Вайнкопа, Йоста Мейера і Рафаэля Імоса, браў удзел у некалькіх майстар-класах Эдиы Крафт (Джульярдская музычная школа, Нью-Йорк). Восенню 2007 года закончыў аспірантуру па спецыяльнасці “Кіраванне культурай” у Базэльскім універсітэце і атрымаў статус “Магістра вышэйшай катэгорыі.”
Працуе настаўнікам музыкі ў гімназіі Кіршгартен Базэль і выкладчыкам музыкі ў педагагічным каледжы, кіруе «Gospelchor am Münster», а таксама вакальным ансамблем “Галасы”.
У 2008 годзе заснаваў «Männerstimmen Basel» і з той пары з’яўляецца яго музычным дырэктарам. Апроч таго, ён удзельнік вакальнага ансамбля І.С. Бах – Штыфтунг Санкт-Гален пад кіраўніцтвам Рудольфа Лутца.
Як спявак ансамбля і кіраўнік хора Männerstimmen Basel гастраляваў у Паўднёвай Афрыцы, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Македоніі, Эстоніі, Францыі, Ірландыі, ЗША, Канадзе и Швейцарыі.
Дэвід Росэль
Дэвід Росэль (1988 г.р.) пачаў свой музычны шлях ва ўзросце 8 гадоў, калі далучыўся да Базэльскага хора хлопчыкаў. Апроч хора выступаў на сцэне опернага тэатра Базэля ў якасці саліста ў операх «Макбет», «Чароўная флейта» і інш.
Вывучаў музыказнаўства і гісторыю ва ўніверсітэце Базэля, а таксама харавое дырыжыраванне ў музычнай школе Цуга, браў урокі па дырыгыванні і кампазіцыі ў Бальца Трумпі, Эрнста Пфіфнэра і Рудольфа Яггі. У якасці дырыжора праводзіў майстар-класы, з Брейдзі Алрэдам і Бен Пары.
Ужо шмат гадоў Дэвід Росэль кіруе рознымі харамі ў г. Базэль. З’яўляецца хормайстрам хора Сесіліі Эш і ўдзельнікам вакальнага ансамбля “Галасы” музычнай школы Мюнхенштайн.
У 2008 годзе становіцца адным з арганізатараў мужчынскага хора «Männerstimmen Basel» і з той пары з’яўляецца памочнікам дырыжора.
У 2012 годзе Дэвід рэалізуе сябе як рэжысёр швейцарскай прэм’еры — кантаты Ф. Мендэльсона «Гумбальдт» для мужчынскага хора і аркестра.
У 2015 — музычны дырэктар Vocalino Wettingen. Ён вядомы ў Швейцарыі як кампазітар і аранжыроўшчык.
Выпусціўшы ў свет дзве работы ў галіне музыказнаўчых даследванняў і выступіўшы адным з заснавальнікаў таварыства Ганса Хубэра, Дэвід Росэль праявіў сябе ў ролі даследчыка і прапангандыста старадаўняй і сучаснай музыкі швейцарскіх кампазітараў