Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Кітайскі Новы год”: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, музычны ансамбль “Хуасін”

Дата: 02.02.2024 пачатак у 19:00

Канцэрт сімфанічнай музыкі

“КІТАЙСКІ НОВЫ ГОД

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

Музычны ансамбль “Хуасін

Дырыжор – Юрый Караваеў

***

2 лютага 2024 года ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры падтрымцы Амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў “Хуацяо” і Кітайскага культурнага цэнтра ў Мінску адбудзецца святочны канцэрт “Кітайскі Новы год 2024, прысвечаны Святу вясны – аднаму з самых важных святаў у кітайскай культуры, які сімвалізуе ўз’яднанне, гармонію і прыгажосць.

У гэты вечар гледачы змогуць нацешыцца ўнікальным зачараваннем кітайскай культуры і святочнай атмасферай Кітайскага новага года. У радаснай і гарманічнай абстаноўцы кітайскія суайчыннікі ў Беларусі адчуюць цяпло хатняга агменю, а беларуская аўдыторыя адчуе багацце і магію кітайскай культурнай спадчыны.

Музыка – універсальная мова, што пераадольвае тэрытарыйныя межы, моўныя і культурныя бар’еры і пранікае ў самыя сэрцы людзей. Правядзенне падобнага роду імпрэз спрыяе ўмацаванню сяброўства і паразумення паміж народамі дзвюх краін і з’яўляецца выдатнай платформай для лепшага разумення кітайскай культуры і традыцый.

У выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Юрыя Караваева і кітайскага музычнага ансамбля “ХУАСІН” прагучаць традыцыйныя кітайскія мелодыі, шэдэўры сусветнага музычнага мастацтва і творы беларускіх кампазітараў.

Чакаем вас на нашым канцэрце!

 

«Китайский Новый год»: Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь, музыкальный ансамбль «Хуасин»