І аддзяленне
Р.Леанкавала – Пралог з оперы “Паяцы”
Вык. Вячаслаў Васільеў
Г.Даніцэці – Арыя Марыі з оперы “Дачка палка”
Вык. Жаргал Цырэндагбаева
– Арыя Тоніа з оперы “Дачка палка”
Вык.Дамір Садуахасаў
Дж.Расіні – Арыя Дона Базіліа з оперы “Севільскі цырульнік”
Вык. Глеб Пяразеў
– Каваціна Фігара з оперы “Севільскі цырульнік”
Вык. Вячаслаў Васільеў
Г.Даніцэці – Арыя Ганны Балейн з оперы “Ганна Балейн”
Вык. Марыя Лупарава
Ш.Гуно – Серэнада Мефістофеля з оперы “Фаўст”
Вык. Лівей Хоу
Дж.Вердзі – Арыя Аіды з оперы “Аіда”
Вык. Вольга Маслава
– Дуэт Віялеты і Жэрмона з оперы “Травіята”
Вык. Жаргал Цырэндагбаева і Вячаслаў Васільеў
Дж.Пучыні – Арыя Каварадосі з оперы “Тоска”
Вык. Дзмітрый Шабеця
Ж.Бізэ – Куплеты Тарэадора з оперы “Кармэн”
Вык. Аляксей Кулагін і ўдзельнікі канцэрта.
ІІ аддзяленне
А.Барадзін – Арыя Князя Ігара з оперы “Князь Ігар”
Вык. Глеб Пяразеў
П.Чайкоўскі – Дуэт Лізы і Германа з оперы “Пікавая дама”
Вык. Вольга Маслава і Дзмітрый Шабеця
М.Рымскі-Карсакаў – Арыя Марфы з оперы “Царская нявеста”
Вык. Жаргал Цырэндагбаева
М.Мусаргскі – Маналог Барыса Гадунова з оперы “Барыс Гадуноў”
Вык. Аляксей Кулагін
С.Манюшка – Арыя Галькі з оперы “Галька”
Вык. Марыя Лупарава
С.Рахманінаў – Раманс Маладога цыгана з оперы “Алека”
Вык. Дамір Садуахасаў
– Каваціна Алека з оперы “Алека”
Вык. Лівей Хоу
С.Рахманінаў, Ф.Цютчаў – “Вясновыя воды”
Вык. Вольга Маслава
У рамках Музычнага фестывалю “Хібла Герзмава запрашае…”
12 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт лаўрэатаў I Міжнароднага конкурсу вакалістаў і канцэртмайстраў Хіблы Герзмава. У канцэрце возьмуць удзел таленавітыя вакалісты і піяністы, якія перамаглі ў конкурсе ўслаўленай дзівы. Маладыя оперныя выканаўцы ўжо выступаюць на лепшых сусветных пляцоўках, сярод якіх Вялікі тэатр Расіі, Марыінскі тэатр, Зальцбургскі фестываль, Гамбургская дзяржаўная опера, Дрэздэнская опера, Грэчаская нацыянальная опера, Маскоўскі акадэмічны музычны тэатр імя К.С.Станіслаўскага і У.І.Няміровіча-Данчанкі і інш. У канцэрце возьмуць удзел салісты Марыінскага тэатра Вольга Маслава (сапрана), Вячаслаў Васільеў (барытон), Глеб Пяразеў (бас), саліст Казахскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Дамір Садуахасаў (тэнар), салістка Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К.С.Станіслаўскага і У.І.Няміровіча-Данчанкі Марыя Лупарава (сапрана), Лівей Хоу (бас), які неаднаразова выступаў у пекінскім Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў, лаўрэат прэстыжных прэмій і прыза глядацкіх сімпатый конкурсу Хіблы Герзмава Жаргал Цырэндагбаева (сапрана) і ўладальнік гран-пры конкурсу, саліст Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К.С.Станіслаўскага і У.І.Няміровіча-Данчанкі, запрошаны саліст Галандскай нацыянальнай оперы, Дрэздэнскай оперы, Зальцбургскага фестывалю і Марыінскага тэатра – Аляксей Кулагін (бас).
Адораныя спевакі з Расіі, Кітая і Казахстана выканаюць вядомыя арыі, рамансы, песні і дуэты рускіх і замежных кампазітараў. Вечар пройдзе ў камерным фармаце. Партыі фартэпіяна – лаўрэаты конкурсу Хіблы Герзмава: канцэртмайстар Ерэванскага акадэмічнага тэатра оперы і балета Алена Вардазаран і канцэртмайстар моладзевай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі Марк Ваза.
Спецыяльныя госці – салісты Вялікага тэатра Беларусі Анастасія Міхнавец (сапрана) і Дзмітрый Шабеця (тэнар).
Канцэрт у адным аддзяленні.
Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў.