I аддзяленне
Эдуард Казачкоў – «Святочная ўверцюра»
Эцьен Круза – «Казкі і легенды Фрыбурга»
Aльфред Рыід – “Армянскія танцы” (І ч.)
Меленз Воксман – Скерца
Уладзімір Солтан – Вальс з оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”
Аляксандр Літвіноўскі – “Таўрус”
ІІ аддзяленне
Кііс Влак – “Уверцюра Нью-Ёрк”
Артура Маркес / Елізавета Саўчыц – Танец №2
Яўген Глебаў / Барыс Чудакоў – Балет “Мара”
Фінал; Кода і Апафеоз
Нябойша Еван Жыўкавіч – “Трыа Пер Уна”
Рамін Джавадзі / Андрэй Калбенкоў – “Песня лёду і полымя”
Вольфганг Амадэй Моцарт / Гордан Гудвін – Сімфонія №40
Духавы аркестр Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі прэзентуе канцэртную праграму “ДУХАВОЕ СВЯТА”.
Прагучыць музыка Э.Казачкова, У.Солтана, Я.Глебава, В.А.Моцарта, К.Влака, Э.Круза, А.Рыіда, Р.Джавадзі, А.Маркеса, А.Літвіноўскага.
У канцэртнай праграме возьмуць удзел ансамблі навучэнцаў аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі.
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Павел Казак. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас дацэнта Г.І.Казадоя і дацэнта А.П.Сасноўскага), саксафаніст, дырыжор, выкладчык, аранжоўнік. Удзельнік квартэта саксафаністаў SAXAS, мастацкі кіраўнік і дырыжор адзінага ў Рэспубліцы Беларусь аркестра саксафонаў BELSAXO. Кіруе духавым аркестрам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска.
Духавы аркестр – адзін з самых складаных і незвычайных калектываў. Тэмбравыя і дынамічныя магчымасці могуць здзівіць нават самага спрактыкаванага слухача.