Ж.Бізэ – "Пастараль" з Сюіты №2 "Арлезіянка"
К.Сен-Санс – Сімфонія № 3 до мінор “З арганам”, ор.78
Салістка – Марына Рамейка (орган)
Ж.Бізэ / Р.Шчадрын – “Кармэн-сюіта”
XXXIX Фестываль музыкі “Мінская вясна”
Цыкл канцэртаў “КЛАСІКА ДЛЯ ЎСІХ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі
Аляксандр Анісімаў
Салістка – Марына Рамейка (арган)
Дырыжор – народны артыст Расійскай Федэрацыі Сяргей Скрыпка
***
25 красавіка Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь прадстаўляе чарговы канцэрт з цыкла “Класіка для ўсіх”.
Адкрые канцэрт “Пастараль” з Сюіты №2 “Арлезіянка” Жоржа Бізэ. Увосень 1872 года адбылася прэм’ера цудоўнай па фарбах і выразнасці музыкі да п’есы Альфонса Дадэ “Арлезіянка”. Драма апавядае аб згубным запале летуценнага юнака да жанчыны “з сумнеўным мінулым”. Каханне простай сялянскай дзяўчыны не можа вылечыць яго ад фатальнай страсці: падчас начнога свята пад гукі фарандолы ён канчае жыццё самагубствам... Няцяжка ўгледзець у гэтых сюжэтных лініях падабенства з драматычнымі перыпетыямі “Кармэн”. І па музыцы сваёй “Арлезіянка” уяўляе сабой непасрэдны подступ да вышэйзгаданай оперы.
Далей у канцэрце прагучыць сачыненне яшчэ аднаго французскага кампазітара – Трэцяя сімфонія до мінор, названая таксама “Сімфоніяй з арганам” (1886) Каміля Сен-Санса – яна прысвечана памяці Ліста. Кампазітар лічыў, што ў гэтай сімфоніі ён даў максімум таго, што мог даць.
Сімфонія двухчасткавая, абедзве яе часткі шырока развіты, маштабныя. Сен-Санс звяртаецца да монатэматычнага прынцыпу Ліста: вар’іруючы асноўны тэматызм, свабодна пераўтворачы яго, прыцягваючы магутны аркестравы апарат з удзелам аргана і фартэпіяна, Сен-Санс дае багатую змену вобразаў. Часткі сімфоніі абмалёўваюць як бы дзве стадыі душэўнай барацьбы: першая заканчваецца ў тонах захопленага самаадрачэння, тады як другая прыводзіць да радаснага праслаўлення сілы духу, волі да стварэння.
Завершыць канцэрт “Кармэн-сюіта” Ж.Бізэ – Р.Шчадрына. Геніяльная музыка оперы Жоржа Бізэ “Кармэн” (1875), транскрыпцыя якой была падрыхтавана Радыёнам Шчадрыным за рэкордныя !12 дзён у 1967 годзе для аднаактнага балета харэографа Альберта Алонса. Выконваючы, здавалася б, амаль службовую задачу па просьбе каханай жонкі (Майі Плісецкай), Шчадрыну ўдалося стварыць яркае, насычане кантрастамі сачыненне, якое па праве займае сваё месца сярод шэдэўраў музыкі XX стагоддзя.
У гэты вечар за дырыжорскім пультам вялікі сябар аркестра – народны артыст Расійскай Федэрацыі, галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Расійскага сімфанічнага аркестра кінематаграфіі Сяргей Скрыпка.