Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Цыкл канцэртаў “Класіка для ўсіх”: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор – Яўген Бушкоў

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_LsKMDB): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed у image_resize_filter_get_images() (лінія 370 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 371 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 372 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 08.12.2022 пачатак у 19:00
У праграме:

І.Брамс – Сімфонія №3 Фа мажор, ор.90

– Канцэрт №2 Сі-бемоль мажор для фартэпіяна з аркестрам, ор.83

Цыкл канцэртаў “КЛАСІКА ДЛЯ ЎСІХ

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі

Аляксандр Анісімаў

Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў

Алена Навуменка фартэпіяна

Дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

***

8 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь з цыкла “Класіка для ўсіх”. У праграме – творы нямецкага кампазітара і піяніста, яркага прадстаўніка эпохі рамантызму Іаганеса Брамса. Сімфанічны аркестр выканае Сімфонію №3 Фа мажор, якую кампазітар прысвяціў вядомаму дырыжору і піяністу Гансу фон Бюлаву, а таксама Канцэрт №2 Сі-бемоль мажор для фартэпіяна з аркестрам. Асноўную партыю выконвае салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Навуменка. За дырыжорскім пультам у гэты вечар – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

“Трэцяй Сімфоніі Брамса ў наступным годзе міне 140 гадоў! У адрозненне ад сваіх папярэдніц, поспех суправаджае яе з самага першага выканання аркестрам Венскай філармоніі пад кіраваннем Ханса Рыхтэра. Антанін Дворжак казаў пасля першага праслухоўвання: “Без усякага перабольшання магу сказаць, што гэта сімфонія перасягае ўсе папярэднія, калі і не па маштабе і магутнасці задумы, то цалкам дакладна – па прыгажосці!”

Пра Другі фартэпіянны канцэрт сам аўтар пісаў Клары Шуман: “Я хацеў бы расказаць Вам, я толькі што скончыў маленькі канцэрцік з малюсенькім і чароўным Скерца”. Іронія палягала ў тым, што гаворка ішла аб гіганцкім Фартэпіянным канцэрце, беспрэцэдэнтным па сваім маштабе і цяжкасці партыі саліста. “Неверагодна, але, нягледзячы на велізарны прафесійны ўздым ўзроўню цяперашніх піяністаў, гэты Канцэрт па-ранейшаму прэзентуецца найсур’ёзным выпрабаваннем для саліста”, – расказвае Яўген Бушкоў. “Для мяне новая сустрэча з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь – гэта значная творчая падзея, тым больш, што мне мае быць упершыню выконваць з калектывам музыку аднаго з маіх самых любімых кампазітараў. Вельмі спадзяюся, што наша супрацоўніцтва і з аркестрам, і з салісткай зможа даставіць праўдзівае задавальненне ўсім тым, хто без ваганняў адказвае сцвярджальна на пытанне: “Ці любіце Вы Брамса?”»

Цикл концертов «Классика для всех»: Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь, дирижёр – Евгений Бушков