Цыкл канцэртаў “Дзіцячыя гады любімых кампазітараў”
“МУЗЫКА КАМПАЗІТАРАЎ ФРАНЦЫІ”
Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Вядучая – Юлія Архангельская
***
“Музычнае выхаванне – гэта не выхаванне музыканта, а, найперш, выхаванне чалавека” (В.Сухамлінскі)
Датыкаючыся з музыкай, мы атрымваем і душэўнае і разумовае задавальненне, узбагачаем свой унутраны свет, атрымваем неверагодны зарад пазітыўнай і гаючай энергіі.
14 снежня нам прэзентуецца ўнікальная магчымасць наведаць канцэрт, дзе будзе гучаць музыка кампазітараў Францыі розных эпох: ад клавесіністаў XVII стагоддзя да кампазітараў XX стагоддзя. Праз прызму музыкі мы зможам акунуцца ў гісторыю краіны, адчуць каларыт і дынаміку яе культурнага развіцця!
На сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступяць выхаванцы вядучай музычнай навучальнай установы Беларусі – Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, што ўжо з юных гадоў якія вызначылі свой музычны шлях. Шмат хто з іх заваяваў званні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.