Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”: монаспектакль “Мой маленькі прынц”

Дата: 29.01.2020 пачатак у 17:00
Катэгорыя: Мастацкае слова

29 студзеня на сцэне Малой залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі  адбудзецца монаспектакль “Мой Маленькі прынц” паводле А. дэ Сент-Экзюперы, прысвечаны 30-годдзю тэатральна-канцэртнай дзейнасці Беларускага паэтычнага тэатра аднаго актёра “Зніч”. Пераклад – Ніна  Мацяш, аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык  – Галіна Дзягілева, выканаўца – Раіса   Астрадзінава,  сцэнограф – Вольга  Грыцаева, голас  ад аўтара – Вячаслаў Шакалідо, у спектаклі гучыць музыка – Яўгена  і  Радзівона  Глебава.

«Зоркім  можа  быць адно толькі сэрца... » Так сказаў маленькі хлопчык, які прыляцеў на Зямлю з асцяроіда, каб знайсці сабе сябра. Але апынуўся ён у пустыні. Мудрая казка пісьменніка-лётчыка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы актуальная і на сённяшні дзень. Спектакль, які створаны па яе матывам, – гэта спектакль-споведзь і адначасова прыпавесць, але не павучальная, а жывая, эмацыянальная, якая з лёгкасцю дакранаецца да самых патаемных струнаў чалавечых сэрцаў. Спектакль пабудаваны як сваеасаблівы маналог Кансуэла – жонкі Сэнт-Экзюперы. І ў ім яна імкнецца апынуцца ў той самай краіне дзяцінства, у якой заўсёды жыў яе муж і ў якой зараз жыве іх ненароджаны сын…  Маленькі прынц.

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”: монаспектакль “Мой маленькі прынц”