Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”: монаспектакль “Мне сняцца сны аб Беларусі” (паводле твораў Я.Купалы)

Дата: 09.12.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Моноспектакль

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”

Паэтычны монаспектакль

“МНЕ СНЯЦЦА СНЫ АБ БЕЛАРУСІ”

 (паводле твораў Янкі Купалы)

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – лаўрэат міжнародных фестываляў Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне – Аляксандр Варановіч

«9 снежня  на сцэне Малой  залы  Беларускай  дзяржаўнай філармоніі адбудзецца  паэтычны  монаспектакль “Мне сняцца сны аб Беларусі” паводле твораў Янкі Купалы. У спектакль ўвайшлі малавядомыя і ненадрукаваныя пры жыцці паэта вершы, а таксама звесткі з біяграфіі, дакументы, пісьмы, доўгія гады прыхаваныя ад вока чытача ў архівах. Сёння ёсць магчымасць убачыць нашага славутага паэта фігурай сапраўды трагічнай. У спектаклі Купала прадстае не толькі знаным песняром любові да Радзімы, змагаром за яе росквіт, але і паэтам, які  асэнсоўвае сваё адзіноцтва... Разрыў паміж натхнёнымі рэвалюцыйнымі марамі, верай Купалы ў будучыню Беларусі  і тым гвалтоўным, хлуслівым, жахлівым “дзеяннем”, якое адбывалася ў рэальным  жыцці, у рэшце рэшт прывёў паэта да трагічнага завяршэння яго жыцця... Спектакль адкрывае нам не “адшліфаванага” Песняра савецкай эпохі, а паэта, які балюча ўспрымае рэчаіснасць і сваё пакутніцкае двухсэнсоўнае становішча.

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – лаўрэат міжнародных тэатральных фестываляў Галіна Дзягілева, музычнае суправаджэнне – Аляксандр Варановіч

Спектакль ідзе 1 гадзіну 10 хвілін»

Інфармацыя пададзена рэдактарам Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч”

Белорусский поэтический театр одного актёра “Зніч”: моноспектакль “Мне сняцца сны аб Беларусі” (по Я.Купале)