Шоу Вольгі Калеснікавай
“АД “THE BEATLES” ДА “QUEEN”
***
Чарговай прэм’ерай спяшаюцца падзяліцца з гледачамі аўтар праекта і рэжысёр – Арцём Еўсіевіч і папулярная, вядомай дзякуючы гучным канцэртным праграмам “Французскі бульвар”, “Шоў у стылі Брадвэй”, “Чорна-белае кіно” яркая выканальніца Вольга Калеснікава.
Тэатр і песня, танец і светлавое шоў, жывы гук – усё гэта ў шоў Вольгі Калеснікавай “Ад Бітлз да Куін”. Новая канцэртная праграма не пакіне абыякавымі тых, хто правядзе вечар 1 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Прэм'ерны праект будзе суправаджаць ансамбль салістаў Нацыянальнага аркестра Беларусі імя І.І.Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Крамко.
У праграме прагучаць легендарныя кампазіцыі музычнай эпохі таго часу, калі на сусветным шоу-прасторы зоркамі першай велічыні былі “Бітлз”, “Куін”, “Дэпеш Мод”, Элтан Джон, Стынг, Джо Кокер, Адэль, Эмі Уайнхаўс і інш. Апроч музыкантаў аркестра імя І.І.Жыновіча ў гэты вечар Вольгу Калеснікаву і яе сяброў будзе суправаджаць рок-бэнд, у складзе якога вядучыя музыканты нашай краіны.
Яркае і незабыўнае шоу ў канцэрце “Ад Бітлз да Куін”!
Чакаем Вас 1 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі!























