Міхаіл Кірхгоф – галоўны дырыжор Маскоўскага моладзевага сімфанічнага аркестра, галоўны дырыжор Калінінградскага музычнага тэатра, артыстычны дырэктар і галоўны дырыжор Фестывалю “Eurasian stars”, галоўны дырыжор Фестывалю “АК Эрцiс”, прэзідэнт “Фонду развіцця Еўразійскага мастацтва”.
Выкладчык Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя М.М.Іпалітава-Іванова (Масква).
Нарадзіўся ў Маскве. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у Акадэміі харавога мастацтва імя. А.В.Свешнікава.
У 2009 г. скончыў з чырвоным дыпломам Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя. П.І.Чайкоўскага.
У 2010–2012 гг. працаваў у Стамбульскім дзяржаўным тэатры оперы і балета (Турцыя), у 2012–2017 гг. – у Самсунскім дзяржаўным тэатры оперы і балета (Турцыя).
У 2018–2020 гг. – галоўны запрошаны дырыжор Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра “Акадэмія салістаў” (Казахстан).
У 2019 г. правёў 10 спектакляў у рамках турнэ Карагандзінскага тэатра музычнай камедыі ў Алматы.
У 2019–2020 гг. правёў супольнае турнэ з Гайкам Казазянам, Барысам Андрыянавым і Піліпам Капачэўскім па гарадах Расіі (Масква, Саратаў, Бранск, Тамбоў, Барнаул, Астрахань).
Неаднаразова выступаў з рознымі аркестрамі ў Расіі, Турцыі, Францыі, Германіі, Італіі, Мальце, Казахстане, Латвіі і інш. краінах.