І аддзяленне
Вольфганг Амадэй Моцарт (1756–1791) – Сімфонія №41 Дj мажор “Юпітар”, KV 551
ІІ аддзяленне
Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – Канцэрт Рэ мажор для скрыпкі з аркестрам, ор.35
– Італьянскае капрычыа, ор.45
ЦЫКЛ КАНЦЭРТАЎ “ЧАЙКОЎСКІ +”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Саліст – Міхаіл Усаў (скрыпка, Расія)
Дырыжор – Аляксандр Анісімаў
***
У сезоне 2022–2023 гг. Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і яго галоўны дырыжор Аляксандр Анісімаў прэзентавалі ўсім аматарам класікі цыкл праграм “Рахманінаў+”, прысвечаны юбілею кампазітара. Вялікі поспех і цікавасць меламанаў да гэтага праекта дала нагоду ў новым сезоне развіць гэту ідэю. 14 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца першы канцэрт новага цыкла “Чайкоўскі +”.
Як і ў выпадку з музыкай Рахманінава, аркестр выканае любімыя і добра вядомыя публіцы шэдэўры кампазітара: яго сімфоніі, уверцюры, інструментальныя канцэрты. І поруч з гэтымі творамі будзе гучаць музыка іншых аўтараў розных эпох і стыляў.
Праграму 14 снежня адкрывае Сімфонія №41 “Юпітар” В.А.Моцарта – кампазітара, якога Чайкоўскі абагаўляў. Ён пісаў: “Тым, што я прысвяціў сваё жыццё музыцы, я абавязаны Моцарту”.
У ІІ аддзяленні адбудзецца першае выступленне у Мінску саліста Санкт-Пецярбургскага Дома музыкі Міхала Усава – пераможца Усерасійскага музычнага конкурсу (2022), лепшага ўдзельніка II тура XVII Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага (2023). Ён выканае скрыпічны канцэрт Чайкоўскага.
І на астатку праграмы прагучыць знакамітае “Італьянскае капрычыа”, мелодыі якога кампазітар пачуў і палюбіў у час сваіх шматлікіх падарожжаў па Італіі.
За дырыжорскім пультам у гэты вечар – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.