Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Беларусь маладая”: Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_15VSCN): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed у image_resize_filter_get_images() (лінія 370 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 371 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 372 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 18.01.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харэаграфія

“БЕЛАРУСЬ МАЛАДАЯ

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі

Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі

Валянцін Дудкевіч

***

18 студзеня 2023 года на сцэне Белдзяржфілармоніі Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча прэзентуе першы сольны канцэрт новага 2023 года з праграмай  “Беларусь маладая”.

Усе сольныя партыі і прэм’ерныя нумары праграмы рыхтуюцца сіламі маладых артыстаў, маладых салістаў і маладых балетмайстраў калектыву. Лірычны “Спеў дубраў” і жартоўная “Бульба”, паганскія “Люцічы” і “Весначуха”, пранікнёны “Паланэз” і гарэзная “Дудалка” знойдуць новых салістаў і новых выканаўцаў і, магчыма, гледачы ўбачаць і ўспрымуць легендарныя нумары класічнага рэпертуару ансамбля з іншага боку і зусім па-новаму.

Сюрпрызам праграмы стане прэм’ера нумара “Рытм часу” ў стылі сучаснага беларускага мадэрну. Ён стане лагічным працягам такіх вядомых і драйвовых кампазіцый калектыву, як “Белы бусел” і “Лянок”.

У новым годзе Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі адкрые дарогу новым выканаўцам і ў чарговы раз прадэманструе гледачам сваю малады азарт, прыхільнасць гістарычным традыцыям роднай зямлі і сталае імкненне ісці ў нагу з часам.

 

«Беларусь молодая»: Государственный академический ансамбль танца Беларуси