“ШТРАУС-ГАЛА. КАЗКІ ВЕНСКАГА ЛЕСУ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Дырыжор – Юрый Караваеў
***
14 студзеня Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і маэстра Юрый Караваеў запрашаюць слухачоў пагрузіцца ў святочную атмасферу навагодняга балю ў канцэрце “Штраус-ГАЛА. Казкі венскага лесу”. Бліскучая музыка геніяльнай сям’і Штраус – сапраўдны знак усіх святочных канцэртаў на свеце.
У праграме канцэрта прагучаць знакамітыя вальсы і полькі, галопы і маршы, арыі і, вядома, мелодыі з аперэт. Пры ўдзеле салістаў Нацыянальнай оперы і чэмпіёнаў Беларусі па спартыўных бальных танцах.