I аддзяленне
І.Лучанок, сл. Я.Купалы – “Спадчына”
Апрацоўкі беларускіх народных песен з “Анталогіі” Р.Р.Шырмы
– “Ходзіць пава па вуліцы” (апр. М.Гайваронскага)
– “Ой, ляцелі ды два галубочкі” (апр. М.Гайваронскага)
– “Сіва зязюлька” (апр. С.Арфеева)
– “Павей, ветрык” (апр. Р.Пукста)
Сола – Марыя Козырава (сапрана)
– Сюіта “Каханне” (апр. К.Галкоўскага)
Сола – Мілан Мілівоевіч (тэнар)
– “Жавароначкі, жавароначкі, прыляціце” з цыкла “Каляндарныя песні” для змешанага хору (апр. Л.Шлег)
– “Ішла дзеўка ды з поля” (апр.А.Бяндэрскай)
Сола – Рыма Беркава (сапрана)
– “Ой, рана на Івана” (апр. А.Атрашкевіч)
ІІ аддзяленне
Аранжоўка для хору А.Бяндэрскай, сл. М.Лермантава
– “Смутак у маіх песнях” (прэм’ера)
В.Кузняцоў – Кантата “Вясковыя святы”
Святы вечар
Жніво
Масленіца
Версень
Вясна-красна
Талака
Вык. Мікіта Кравец (віяланчэль)
Анастасія Бараненкава (скрыпка)
Ганна Міхайлава (ударныя)
Ангеліна Шыбко (ударныя)
Сяргей Балыка (флейта)
П.Васкс – “Plainscapes”
Салісты – Анастасія Бараненкава (скрыпка)
Мікіта Кравец (віяланчэль)
А.Атрашкевіч – “Белая царква”
Ю.Фалік, сл. Т.Кэмпіёна (пераклад на рускую мову Р.Русакова)
– “Блаславім любоў”
Канцэрт да 130-годдзя Рыгора Раманавіча Шырмы
“СПАДЧЫНА”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы
Галоўны дырыжор – Вольга Янум
У канцэрце бяруць удзел:
Наталля Карэцкая сапрана
Марыя Козырава сапрана
Рыма Бяркова сапрана
Павел Макарэвіч тэнар
Павел Бяркоў тэнар
Мілан Мілівоевіч тэнар
Дзяніс Лазоўскі барытон
Сяргей Балыка флейта
Анастасія Бараненкава скрыпка
Мікіта Кравец віяланчэль
Ганна Міхайлава ўдарныя інструменты
Ангеліна Шыбко ўдарныя інструменты
***
У невялікай вёсачцы Шакуны, недалёка ад горада Пружаны, што мяжуе з Белавежскай пушчай, у сям'і Рамана Шырмы 21 студзеня 1892 года нарадзіўся сын Рыгор. Цяга да ведаў выявілася ў хлопчыка яшчэ ў шасцігадовым узросце, калі Рыгор Шырма, не з кніжкай у руках, пасвіў жывёлу на кулацкім хутары.
У 1904 годзе, атрымаўшы ад маці дабраславеньне і пазычаныя 15 капеек на дарогу, цішком ад бацькі хлопчык пайшоў у Пружаны, дзе было гарадское вучылішча. Шырма стаў лепшым вучнем у вучылішчы і быў рэпетытарам многіх невукаў-барчукоў.
У 1907 годзе пачаліся падарожжы пешшу па Белавежскай пушчы. Тут упершыню ў жыцці ў выкананні хору Кіравання імператарскіх надзелаў пад кіраўніцтвам рэгента Рутава пачуў ён творы Чайкоўскага, рускія народныя песні. У тыя ж гады Рыгор Раманавіч стаў запісваць беларускія народныя песні.
У 1910 годзе Рыгор Раманавіч прыехаў у Вільню. Адмовіўшыся ад усіх прывілеяў ваеннай навучальнай установы, на навучанне ў якой настойваў дзядзька, юнак паступіў на двухгадовыя педагагічныя курсы ў Свянцянах.
Па заканчэнні курсаў Рыгор Рамановіч арганізаваў школьныя хоры, дапытліва адшукваў і беражліва збіраў ў вёсках перліны беларускай народнай песеннай творчасці.
У чэрвені 1922 года пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Рыгор Раманавіч вярнуўся з эвакуацыі на радзіму, у Шакуны. З вялікай цяжкасцю ўдалося яму ўладкавацца настаўнікам спеваў і беларускай літаратуры ў Віленскай беларускай гімназіі, якая адкрылася на прыватныя сродкі. Праца Шырмы ў гэтай гімназіі з'явілася пачаткам яго шматгадовай дзейнасці хормайстра — выхавальніка вялікай плеяды аматараў і прафесіяналаў харавога мастацтва.
1 лістапада 1939 года Шырме быў уручаны мандат на арганізацыю Ансамбля песні і танца — першага прафесійнага калектыву ў яго жыцці. Рыгор Рамановіч лічыў, што народ павінен умець выконваць свае песні ў вышэйшай форме харавога мастацтва, у форме акадэмічнага, акапельнага спеву. Праявіць у гэтым складаным вакальным жанры даравітасць свайго народа ён заклікаў селяніна У. Юневіча і сялянку А. Шустэр, рыбака М. Шуманскага, ткачыху Е. Шафран, настаўніка М. Тэадоравіча і слесара У. Валошына, прафесійных спявачак К. Шырму, Л. Шэнц і іншых выканаўцаў. Хор з 60 чалавек 15 студзеня 1940 года пачаў працу ў Беларускім ансамблі песні і танца пад мастацкім кіраўніцтвам Шырмы.
Ужо праз год канцэрты маладога калектыву атрымалі вельмі высокую ацэнку грамадскасці – 6 чэрвеня 1941 года «Праўда» пісала пра «свежасць, непасрэднасць і прыгажосць беларускай народнай творчасці ў выкананні гэтага хору».
У ліпені 1944 года ансамбль вярнуўся ў вызвалены Мінск. У калектыў з'ехалася група таленавітых прадстаўнікоў беларускай пеўчай моладзі з вызваленых ад фашысцкай акупацыі раёнаў Рэспублікі. У мінулым усе яны – вучні Шырмы па незлічоных хорах, якія ён арганізоўваў і якімі кіраваў да пачатку вайны.
Пасля прыезду ў Мінск Шырма пісаў: "Будзіць у народзе пачуццё гонару і захаплення роднай творчасцю, нясці культуру песні на вызваленыя землі — вось задача, якую ставіць перад сабой наш калектыў. Песню нельга штучна прымітывізаваць, яе нельга разглядаць як музейны экспанат, або шукаць у ёй толькі экзотыку. Песня – гэта душа народа, яго жывая гісторыя...".
Менавіта ў выніку старанняў Рыгора Шырмы харавымі апрацоўкамі беларускіх народных песень, стварэннем арыгінальных харавых твораў на вершы найбуйнейшых беларускіх паэтаў з гэтага часу актыўна заняліся М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Цікоцкі, П. Падкавыраў, Р. Пукст, У. Алоўнікаў, Н. Сакалоўскі, С. Палонскі, Д. Лукас, Э. Тырманд, В. Кузняцоў і іншыя беларускія кампазітары, таксама таленавітыя прадстаўнікі іншых брацкіх нацыянальных музычных культур.
Рыгор Рамановіч імкнуўся ў гэтыя гады не толькі пашырыць колькасць апрацовак беларускіх народных песень і арыгінальных харавых твораў у рэпертуары свайго калектыву, але і жанрава разнастаіць рэпертуар, звярнуць увагу кампазітараў на літаратурную першааснову іх музыкі.
Так стваралася глеба для рэарганізацыі ансамбля спачатку ў 1950 годзе, у Дзяржаўны хор БССР, а потым і ў харавую капэлу, якой у 1957 годзе было прысвоена ганаровае званне Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР.