"20 кастрычніка а 19 гадзіне ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца ўрачыстае закрыццё ХІІІ МІжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.
У гэты вечар мы пачуем зноў унікальны калектыў — МІжнародны камерны аркестр “East-West Chamber Orchestra” пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера. У якасці запрошанага саліста на сцэну выйдзе сусветна вядомы скрыпач Сяргей Крылоў.
Вялікі музыкант Мсціслаў Растраповіч назваў у свой час Сяргея Крылова адным з пяці лепшых скрыпачоў ХХ стагоддзя. Сёння ён дае сотні канцэртаў у год у самых буйных залах свету з лепшымі калектывамі і дырыжорамі. Ён таксама з’яўляецца і галоўным дырыжорам Літоўскага камерннага аркестра.
Сяргей Крылоў шмат гадоў выступае на адной сцэне з вядомым піяністам Расціславам Крымерам: з сольнымі канцэртамі і канцэртамі з аркестрам. Разам выканана шэраг прэм’ер канцэртаў для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам.
“Унікальныя гук і фраза, бліскучае фортэ і вытанчанае, амаль як дыханне, піянісіма, дасканалая ансамблевасць…”, — так захапляльна перадаюць музычныя крытыкі ігру музыкантаў у 2018 годзе на адным з аўтарытэтных музычных фестываляў Еўропы ў г. Варне (Балгарыя), а балгарскі часопіс “Культура” гэты выступ назваў знакавай падзеяй фестывалю гэтага года.
За чатыры гады існавання калектыў “East-West Chamber Orchestra” не аднойчы быў ухвалены мінскай публікай за бездакорнае гучанне і ўнікальную якасць выканання. Калектыў яднае маладых і таленавітых музыкантаў з розных краін Заходняй і Усходняй Еўропы. Большасць з іх — лаўрэаты самых прэстыжных музычных конкурсаў (Чайкоўскага, Веняўскага, Паганіні), канцэртмайстры лепшых аркестраў і салісты.
20 кастрычніка будзе трэці канцэрт аркестра, аб’яўлены на фестывале."
Усе падрабязнасці — на афіцыйным сайце фестывалю
Тэл. для даведак: +375291463463
+375 (29) 6 935 935 (Ticketpro)
Iнфармацыя паводле ААА “МУЗЫЧНАЕ АГЕНЦТВА “РК ГРУП”