Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Рытм & Вальс”: джаз-трыа “Трансформер”

Дата: 29.11.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз
У праграме:

Ф.Шапэн, П.Чайкоўскі, Ф.Крэйслер, К.Болен, Р.Гальяно


“РЫТМ & ВАЛЬС

Джаз-трыа “Трансформер:

Алена Вашкевіч (фартэпіяна)

Андрэй Баранаў (кантрабас)

Станіслаў Рагаўцоў (ударныя інструменты)

У канцэрце бярэ ўдзел Марына Новак (скрыпка)

***

29 лістапада 2025 года ў Малой зале імя Р.Шырмы восеньскую серыю канцэртаў джаз-трыа “Трансформер” працягне праграма “Рытм & Вальс”.

Гэты вечар будзе развівацца па законах танцавальнага жанру: кіраваць ходам падзей будзе стылёвая жывая музыка, працятая рытмамі вальса. У выкананні вядомага беларускага фартэпіяннага трыа прагучаць тэмы Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, Р.Гальяно, К.Болена, “запраўленыя” джазавымі гармоніямі і свінгам.

Вядомыя ў Беларусі канцэртныя праекты “Трансформер”, што спалучаюць стылі Класіка – Джаз – Красовер, ужо палюбіліся слухачам і знатакам прафесійнага музычнага мастацтва. Іх адрознівае творчая арыгінальнасць, асцярожнае дачыненне да музычнага матэрыялу і віртуознае валоданне выканальніцкім майстэрствам, што дае магчымасць граць напоўненую глыбокім сэнсам і тонкімі нюансамі музыку, а таксама суперажываць, запальваць і “разгойдваць” (“swing”). Ідэйны натхняльнік праектаў “Трансформер” і салістка – піяністка, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кіраўнік джаз-трыа “Трансформер” Алена Вашкевіч.

«Ритм & вальс»: джаз-трио «Трансформер»