
Міжнародны музычны фестываль “Краіна Уваскрашэння” да 110-годдзя з дня нараджэння Г.В.Свірыдава
Мультымедыйна-музычнае шоу “ПУШКІНСКІ ВЯНОК”
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Расіі імя А.А.Юрлова
Мастацкі кіраўнік – народны артыст Расійскай Федэрацыі Генадзь Дзмітрак
Ансамбль танца “Чырвоны яр”
Мастацкі кіраўнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў, харэограф-пастаноўнік Станіслаў Кір’ян
Саліст – лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў Цімур Бандарчук (бас-барытон)
У пастаноўцы бярэ ўдзел акцёр, майстар мастацкага слова Дзяніс Папоў
***
Захапляльнае мультымедыйна-музычнае шоу “Пушкінскі вянок” у Мінску!
29 лістапада 2025 года ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца трэці канцэрт міжнароднага фестывалю “Краіна Уваскрашэння” у гонар 110-годдзя з дня нараджэння выбітнага рускага кампазітара Георгія Васільевіча Свірыдава.
Фестываль праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і ўяўляе сабою серыю канцэртаў у Курску, Мінску і Маскве з дзвюма аўтарскімі праграмамі: “Пушкінскі вянок” — свецкі аспект творчасці Г.В.Свірыдава і “Песняспевы і малітвы” — духоўны аспект спадчыны кампазітара.
29 лістапада гледачу паўстане не проста адзін з найпрыгожых харавых твораў кампазітара — “Пушкінскі вянок”, а мультымедыйна-музычнае шоу на стыку асноўных межаў рускага мастацтва: музыкі – Г.В.Свірыдаў, літаратуры – паэзія А.С.Пушкіна, жывапісу – тэматычна падабраныя і праграмна-ажыўленыя карціны рускіх мастакоў і пластычнага мастацтва – камерная харэаграфія з элементамі балета. Перамяжоўваюцца нумары цыкла цытатамі з асабістых дзённікаў Г.В.Свірыдава.
Удзельнікі канцэрта:
Дзяржаўная акадэмічная харавая Капэла Расіі імя А.Юрлова, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Расіі Генадзь Дзмітрак;
Ансамбль танца “Чырвоны Яр”, мастацкі кіраўнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў, харэограф-пастаноўшчык Станіслаў Кір’ян.
Саліст: лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў Цімур Бандарчук (бас-барытон).
У пастаноўцы бярэ ўдзел акцёр, майстар мастацкага слова Дзяніс Папоў.
Пачатак а 19 гадзіне
Далейшая праграма фестывалю “Краіна Уваскрашэння”:
Мінск
Беларуская дзяржаўная філармонія
05 снежня – канцэрт духоўнай музыкі Г.В.Свірыдава “Песняспевы і малітвы”
Масква
Маскоўскі Міжнародны Дом Музыкі, камерная зала
07 снежня – канцэрт духоўнай музыкі Г.В.Свірыдава “Песняспевы і малітвы”
Зала Царкоўных Сабораў Храма Хрыста Збавіцеля
16 снежня – мультымедыйна-музычнае шоу “Пушкінскі вянок”























