Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Калядныя сустрэчы ArtGrand”

Дата: 02.02.2025 пачатак у 14:30
Катэгорыя: Камерная музыка

Музычная школа ArtGrand запрашае вас на грандыёзную падзею – гранд-канцэрт “Калядныя сустрэчы” 2025!

Гэты ўнікальны канцэрт-сустрэча створаны, каб з’яднаць сэрцы, падарыць радасць супольнага музыкавання і прапанаваць сцэну як прафесійным выканаўцам, гэтак і захопленым аматарам.

Праграма канцэрта ўключае сольныя і ансамблевыя творы, якія прагучаць у выкананні таленавітых удзельнікаў рознага веку і ўзроўню падрыхтоўкі. Вы пачуеце:

Шэдэўры акадэмічнай музыкі – Бах, Бетховен, Моцарт, Шапэн, Шуман, Гайдн і іншых вялікіх кампазітараў.

Сучасныя кампазіцыі і любімую музыку з кінастужак.

У канцэрце бяруць удзел вучні школы, якія навучаюцца на разнастайных інструментах: голас, флейта, скрыпка, гітара, фартэпіяна, барабаны і іншыя.

Асаблівасці канцэрта:

– Канцэрт пройдзе ў двух аддзяленнях:

Першае аддзяленне: дзеці ад 3 да 16 гадоў (пачатковы ўзровень).

Другое аддзяленне: сталыя ад 17 да 84 гадоў (прасунуты ўзровень).

– Сярод удзельнікаў – лаўрэаты міжнародных музычных конкурсаў, юныя вундэркінды, прадстаўнікі IT-сферы, бізнесоўцы і тыя, для каго музыка стала часткай жыцця ў атмасферы цяпла і творчасці.

Калі і дзе:

Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50

2 лютага 2025 года

Пачатак а 12 гадзіне (першае аддзяленне) і 14:30 (другое аддзяленне)

Як узяць удзел ці стаць вучнем школы?

Тэлефануйце па тэлефоне: +375 (29) 781-22-37

Пішыце на e-mail: info@artgrand.by

Далучайцеся да свята музыкі і натхнення!

 

«Рождественские встречи ArtGrand»