“РУСКАЯ ФАРТЭПІЯННАЯ ШКОЛА. МАЙСТРЫ І НАША БУДУЧЫНЯ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Саліст – лаўрэат міжнародных конкурсаў
Ілья Папаян (фартэпіяна, Расія)
Дырыжор – Юрый Караваеў
***
31 кастрычніка ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь у рамках праекта “Руская фартэпіянная школа. Майстры і наша будучыня” пры падтрымцы кампаніі “Імперыя музыкі”.
Саліст канцэрта – адзін з найболей яркіх прадстаўнікоў маладога пакалення расійскіх піяністаў, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, у тым ліку бронзавы прызёр Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага Ілья ПАПАЯН. У жыцці Ілья досыць стрыманы – але на сцэне ён дае волю свайму тэмпераменту, эмоцыям, разважанням. Можа, таму канцэрты маладога піяніста так шчырыя і цікавыя для публікі.
Праграма канцэрта нестандартная і з’яўляецца своеасаблівым вызавам для аркестра, складаецца з чатырох фартэпіянных твораў, якія злучаны міжсобку адной стылістыкай. Сам піяніст пра выбар праграмы кажа: “Я адносна нядаўна пачаў выконваць класічны джаз і неверагодна прасякнуў гэтым жанрам. У дадзенай праграме сабраны і айчынны, і замежны джаз, а таксама матывы яго зараджэння ў музыцы Равеля…”.
У гэты вечар за дырыжорскім пультам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь – Юрый Караваеў.