Спектакль-канцэрт па апавяданні Юрыя Казакова “Блакітнае і зялёнае”
“КАЛІ ПРЫЙШЛО ДА ЦЯБЕ КАХАННЕ”
народны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Касталеўскі
камерны ансамбль “Салісты Масквы”
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор –
народны артыст СССР і Расійскай Федэрацыі Юрый Башмет
Сола на фартэпіяна – Ксенія Башмет
Рэжысёр – заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі
Марына Бруснікіна
***
Так шмат сказана і напісана пра каханне, але штораз дзівішся, калі сутыкаешся з тэкстам, які дзівіць сваёй глыбінёй, моцай і шчырасцю.
Пісьменнік Юрый Казакоў – унікальная з’ява ў савецкай літаратуры, яго лірычная, простая і чыстая інтанацыя зачароўвае. А таленавітае чытанне яго тэксту Ігарам Касталеўскім і вельмі цікавае, размаітае музычнае вырашэнне Юрыя Башмета, спалучэнне выдатных словаў і музыкі, абавязкова прымусіць кожнага гледача ўспомніць і перажыць наноў дзіўнае пачуццё першага кахання.