“СВЕТ КІНАМУЗЫКІ”
група “Three Sticks”
***
28 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступіць група Three Sticks – калектыў, створаны маскоўскімі музыкантамі з мэтай пашырыць звыклыя стылістычныя рамкі і паказаць усю шматстатнасць ударных інструментаў, што працуюць у сінтэзе з раялем, электронікай і відэашэрагам.
Гэтым разам мінскай публіцы будзе прэзентавана канцэртная праграма “Свет кінамузыкі” – гэта поўнае апусканне ў атмасферу любімых фільмаў, гульняў і серыялаў у фармаце кінаканцэрта. Музыка ў кіно – праваднік ва ўнутраны свет герояў і найважны элемент аповеду. Глас, Эйнаўдзі, Цымер, Рыхтэр і іншыя кампазітары-мінімалісты, чые творы прагучаць на канцэрце, ствараюць музычныя сусветы для сваіх персанажаў. Іх музыка не проста фон, а асобны элемент фільма па сіле ўплыву які не саступае сцэнару. На нашым канцэрце музыка стане вашым спадарожнікам у свет перажыванняў герояў легендарных фільмаў, а здзейснім мы гэта падарожжа пад чуйным кіраўніцтвам музыкантаў калектыву Three Sticks.
З нецярпеннем чакаем вас на канцэрце!
У праграме: музыка ў аўтарскіх аранжаваннях Three Sticks з кінастужак, серыялаў і гульняў (“La La Land”, “Pirates of the Caribbean”, “Amelie”, “Mario brothers”, “Gravity Falls”, “Mandalorian”, “Harry Potter”, “Sonic Hedgehog”, “Hachiko”, “Interstellar”, “1+1”, “Sherlock Holmes”, “Agent 007”, “Ghostbusters”, “Pulp Fiction”).