Святочная праграма “ВЯСНОВЫЯ ЗОРКІ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Салісты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Юлія Стэфановіч скрыпка
Пётр Навуменка кларнет
Ірына Крыкунова сапрана
Вольга Сідарук скрыпка
Аляксандр Каражаў альт
Раман Фірстаў габой
Паліна Пратасоўская скрыпка
Еўдакія Іванова скрыпка
Міраслаў Батальёнак кларнет
Валерыя Рыбінская ўдарныя інструменты
Мікіта Васількоў ударныя інструменты
Яўген Місевіч труба
“Светлыя сакавіцкія святочныя дні – выдатная нагода прапанаваць меламанам раскошную праграму маэстра Анісімава, якая стане дэманстрацыяй і майстэрства, і густу, і магчымасцю падарыць сябрам аркестра радасць камунікавання з любімай мелодыяй ці здзяйснення новых музычных адкрыццяў.
Першая частка праграмы – гэта музыка, натхнёная выдатнымі жаночымі вобразамі – Кармэн, Даліла, Раймонда, Русалка, Снягурка.
А другая частка – парад маладых музыкантаў, юных зорак, чые мамы і таты – частка нашай вялікай сям’і, імя якой – Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь.
Менавіта так сімфанічны аркестр і яго галоўны дырыжор, народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў задумалі праграму 6 сакавіка, якая, мы ўпэўнены, будзе падарункам усім прысутным у зале дамам – віноўніцам адменнай увагі нашага аркестра ў гэтыя святочныя дні, а таксама джэнтльменам, якія іх суправаджаюць”.
Інфармацыя пададзена Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь