Іаган Себасцьян Бах (1685–1750) – “Італьянскі канцэрт”, BWV 971
Роберт Шуман (1810–1856) – “Лясныя сцэны”, ор.82
Фрыдэрык Шапэн (1810–1849) – Вялікі бліскучы паланэз, ор.53
Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – “Думка”, ор.59
Сяргей Рахманінаў (1873–1943) – Шэсць п’ес для фартэпіяна ў 4 рукі, ор.11
ВЕЧАР ФАРТЭПІЯННАЙ МУЗЫКІ
лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Палякоў
У канцэрце бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў
Юлія Архангельская
***
Вядомы беларускі піяніст Аляксандр Палякоў ужо традыцыйна напачатку канцэртнага сезона прэзентуе сваю новую канцэртную праграму. У жніўні 2008 года малады музыкант, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прыходзіць у штат Канцэртна-гастрольнага аддзела Белдзяржфілармоніі. Піяніст стварае рад яркіх канцэртных праектаў і цыклаў, што прыцягвае ўвагу аматараў фартэпіяннай музыкі. Канцэрты Аляксандра Палякова праходзілі ў шматлікіх гарадах Беларусі, Еўропы, Расіі і Кітая. Яго ігры ўласцівая асаблівая выразнасць, тэмперамент, артыстычныя чары, што выклікае яркія эмоцыі публікі.
Новая праграма ўяўляе сабою экскурс у розныя эпохі, адлюстроўваючы развіццё фартэпіяннага мастацтва, кампазітарскага мыслення і ўспрымання. Запрашаем здзейсніць музычную падарожжа ў часе разам з выканаўцам.