Венсан Д‘Эндзі (1851–1931) – Трыа для кларнета, віяланчэлі і фартэпіяна, ор.29
Карл Фрулінг (1868–1937) – Трыа для кларнета, віяланчэлі і фартэпіяна, ор.40
Ніно Рота (1911–1979) – Трыа для кларнета, віяланчэлі і фартэпіяна

“РАМАНТЫКА ХХ СТАГОДДЗЯ”
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Пётр Навуменка (кларнет)
Яўген Мікляеў (віяланчэль)
Іван Андрухоў (фартэпіяна)
***
Дарагія сябры, рады запрасіць вас на незвычайны канцэрт у Малую залу імя Р.Шырмы 25 лістапада а 19 гадзіне. Незвычайны таму, што музыка, якая будзе гучаць у гэты вечар у выкананні трыа вядучых салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, трохі выбіваецца з агульнага ўяўлення пра музыку ХХ стагоддзя. Так павялося, што для музычнай гісторыі ХХ стагоддзе – гэта час эксперыментаў, пошуку новых формаў і гучання (не заўсёды мілагучных і прыемных). Аўтары, якія прагучаць у гэты вечар, змаглі захаваць і прыўнесці ў свае мелодыі ўсе самае лепшае ад рамантыкаў мінулага.
Прыходзьце і пераканайцеся самі. Чакаем вас на нашым канцэрце!
*Канцэрт у двух аддзяленнях, кожнае працягласцю 50 хвілін























