Ж.Маснэ – Элегія
Н.Паганіні – Капрыс №24
Ф.Ліст – “Кампанэла”
Р.Шуман – “У ззянне цёплых майскіх дзён” з цыкла “Любоў паэта”
К.Сен-Санс – “Лебедзь”
Ф.Шапэн – Накцюрн Мі-бемоль мажор, ор.9 №2
Ф.Ліст – “Мроі кахання”
А.Вівальдзі – “Зіма” з цыкла “Поры года”
Л. ван Бетховен – “Да Элізы”
С.Рахманінаў – Вакаліз
Ф.Шапэн – Вальс до-дыез мінор, ор.64 №2
М.Равель – “Павана на смерць інфанты”
П.Чайкоўскі – Адажыа з балета “Шчаўкунок”
Шэдэўры класічнай музыкі ў новым рамантычным канцэрце-элегіі “МРОІ КАХАННЯ”!
Унікальная аўтарская распрацоўка тэатра класічнай музыкі “Імпрэсія” у сінтэзе мастацтваў і 3D эфектаў – музыкі, святла, літаратуры, танца і жывапісу!
Чуллівая рамантычная гісторыя, ахінутая смугой таямнічасці.
Хто яна? Выдатная незнаёмка, чый твар, утоены вуаллю, мільгануў толькі на імгненні і знік у начной цішыні.
Хто ён? Чые няспешныя крокі і дзёрзкая ўпэўненасць скарылі не адно сэрца...
Далікатная класіка, незвычайнае спалучэнне музыкі, танца і драматургіі і ўражальныя светлавыя спецэфекты перанясуць вас у свет мрояў і рамантыкі!
Вы зведаеце цэлую палітру эмоцый – ад задуменнасці да асалоды, ад здзіўлення да бязмежнага шчасця і кахання!
Прыгожая відовішчная пастаноўка з віртуальнымі дэкарацыямі, што ажываюць пад музыку, і эфектам аб’ёмнага апускання ў дзеянне!
У канцэрце бяруць удзел:
Аляксандр Данілаў раяль
Кацярына Мішчанчук скрыпка
Нікан Мазаль скрыпка
Цімур Нікіцёнак скрыпка
Віктар Мендзелеў вакал
Юлія Астроўская вакал
Вераніка Чайкоўская арфа
Алеся Алесюк альт
Кацярына Бухалава віяланчэль
Уладзіслаў Фаміч кантрабас
Анастасія Міклаш флейта
Калініка Мядзведзева клавесін
Людміла Хітрова танец
Канстанцін Белахвосцік танец
Рудольф Раманаў чытальнік
Аўтары праекта – Арцём Шаплыка, Марыя Бандарэнка