Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Арганізацыя мерапрыемстваў

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: tempnam(): open_basedir restriction in effect. File(/tmp) is not within the allowed path(s): (/var/www/www-root/data:.) у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(): Filename cannot be empty у image_resize_filter_get_images() (лінія 370 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 371 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 372 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).

Беларуская дзяржаўная філармонія – помнік архітэктуры рэспубліканcкага значэння, цэнтральная канцэртная філарманічная пляцоўка нашай рэспублікі, – па праве з'яўляецца адным з самых любімых месцаў адпачынку мінчукоў і гасцей сталіцы. Будынак размешчаны на пл. Я.Коласа, 50 - у цэнтры сталіцы Беларусі. Акаймаваны стаянкамі для аўтамабільнага транспарту, ён мае зручныя шляхі пад'езда і забяспечаны пашыранай сеткай камунікацый гарадскога пасажырскага транспарту.

Да паслуг гледачоў – 2 святочна аформленыя і выдатна абсталяваныя канцэртныя залы. Вялікая зала разлічана на 690 глядацкіх месцаў, выканана ў стылі арт-нуво і вытрымана ў гарманічных зялёных танах. Каланады надаюць прасторы залы вытанчанасць і параднасць. Камфартабельныя мяккія крэслы для слухачоў размешчаны ў партэры, бельэтажы і на балконе, ёсць ложы павышанай камфортнасці.

Малая зала імя Р.Шырмы разлічана на 190 глядацкіх месцаў, аформлена ў спакойна-строгіх шэра-блакітных танах, мае ідэальную акустыку і ў поўнай меры адпавядае самым патрабавальным камерным выканаўцам і калектывам.

Прасторнае фае, багата аздобленае мармурам светлых і цёмных адценняў, выдатна падыходзіць для размяшчэння выставачных стэндаў, правядзення банкетаў і фуршэтаў.

Канферэнц-зала на 25-30 чалавек, сучасны блок для прыёму VIP-гасцей, які адказвае самым патрабавальным густам, утульнае кафэ, дзе можна пагутарыць і адпачыць, Музей Уладзіміра Мулявіна, дзе прадстаўлены найцікавейшыя экспанаты, музычныя інструменты, відэазапісы канцэртаў, фотавыстава, якія распавядаюць аб гісторыі легендарнага гурта «Песняры» і яго нязменным мастацкім кіраўніку. Ветлівы і высокапрафесійны абслуговы персанал дапаможа стварыць непаўторныя і камфартабельныя ўмовы для правядзення канцэртаў, ўрачыстых і святочных вечароў, з'ездаў і форумаў, міжнародных семінараў, сімпозіўмаў і канферэнцый, карпаратыўных мерапрыемстваў і прэзентацый, прафесійных святаў, якія стануць падзеяй і застануцца незабыўным уражаннем у жыцці іх удзельнікаў.

Менеджары канцэртных залаў: тэл. +375 17 356 56 41